Гарэт Саўтгейт пакінуў зборную Англіі
Каманда абвясціла пра сыход галоўнага трэнера Гарэта Саўтгейта.
16.07.2024 / 13:22
Гарэт Саўтгейт праходзіць міма чэмпіёнскага кубка, які выйграла Іспанія. Фота: Manu Fernandez / AP
53-гадовы спецыяліст вырашыў пакінуць пасаду па ўласным жаданні пасля таго, як Англія прайграла фінал чэмпіянату Еўропы па футболе Іспаніі.
Саўгейт узначаліў зборную Англіі ўвосень 2016 года.
Пад яго кіраўніцтвам на чэмпіянаце свету 2018 года Англія заняла 4-е месца, на Еўра-2021 дайшла да фіналу, дзе саступіла па пенальці Італіі, прычым матч прайшоў у Лондане на стадыёне «Уэмблі». На ЧС-2022 Англія прайграла ў 1/4 фіналу Францыі.
У трох розыгрышах Лігі нацый зборная Англіі таксама ні разу не выйграла тытул.
Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА
Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу
У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў
Ламін Ямаль выпадкова паказаў на ВІДЭА сваіх голых калегаў