Аляксандр Лукашэнка зноў выступіў з пагрозамі на адрас Украіны і Захаду. Аднак гэтыя пагрозы не ўтрымлівалі нічога рэальнага новага

Лукашэнка таксама чарговы раз зрабіў узаемавыключальныя заявы аб сітуацыі на фронце, а таксама намерах Беларусі, Украіны і Захаду.

02.07.2024 / 21:23

Лукашэнка заявіў, што расійская групоўка ВПС прыляцела ў Беларусь выключна для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня. Ён таксама заявіў, што беларускія войскі назіраюць узмацненне мяжы з украінскага боку. І расказаў пра разгортванне беларуска-расійскай групоўкі з «Іскандэрамі» і «Паланэзамі» ў адказ на гэтае меркаванае ўзмацненне.

Лукашэнка таксама чарговы раз зрабіў узаемавыключальныя заявы аб сітуацыі на фронце. З аднаго боку, ён паўтарыў устаноўкі расійскай прапаганды пра нібыта крытычна цяжкую сітуацыю Украіны. З другога боку, ён заявіў, што «Захад і ЗША з Украіны не выйдуць» і чарговы раз абвінаваціў НАТА ў падрыхтоўцы нападу на Беларусь «мы ведаем з якога боку».

У той жа час Лукашэнка запэўніў, што Беларусь не зацікаўленая ва ўцягванні ў непасрэдныя ваенныя дзеянні і сказаў, што і Украіну лічыць у эскалацыі не зацікаўленай.

Паралельна з гэтым ён заявіў, што не збіраецца перакрываць дарогу мігрантам. І паабяцаў вызваленне анкалагічна хворых палітзняволеных.

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

«Гэта была просьба прэзідэнта Расіі». Лукашэнка раскрыў падрабязнасці абмену Міколы Швеца — дыверсанта з Мачулішчаў

Лукашэнка знайшоў прычыну, чаму заходнія палітыкі апалчыліся на Беларусь. Яна настолькі ж нечаканая, як і абсурдная

Лукашэнка асіплым голасам заявіў, што трэба прывесці да ўлады новых маладых людзей

Nashaniva.com