Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прыняты рашэнні адносна Беларусі»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што пасля Украіны ў Еўрапейскі саюз аднойчы ўступіць і Беларусь.

27.06.2024 / 17:23

Уладзімір Зяленскі выступае ў Брусэлі. Скрын з відэа: audiovisual.ec.europa.eu/en/

Сёння Уладзімір Зяленскі падпісаў пагадненне аб бяспецы паміж Украінай і Еўрасаюзам. Яно ўключае пастаўкі зброі, навучанне вайскоўцаў, супрацоўніцтва ў абароннай прамысловасці, павышэнне ўстойлівасці да кіберпагроз і гібрыдным пагроз, аказанне дапамогі ў размінаванні тэрыторый.

У сваім выступе ў Еўрапейскай радзе пасле падпісання пагаднення Уладзімір Зяленскі заўважыў, што кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе супольныя еўрапейскія каштоўнасці, павінна стаць часткай еўрапейскай сям'і. Гэта справядліва як для Украіны, так і Малдовы, Грузіі, балканскіх краін.

«Я ўпэўнены, што будуць рашэнні адносна Беларусі, таму што гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні павінна быць у аб’яднанай Еўропе», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі: Абавязкова настане час вольнай Беларусі, Беларусі ў Еўропе

Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін

Зяленскі назваў умову міру з Расіяй

Nashaniva.com