Пад Навагрудкам бус сутыкнуўся з фурманкай і паляцеў у кювет. Фурман загінуў

Пасажыраў мікрааўтобуса адвезлі ў бальніцу.

26.06.2024 / 13:14

Фота: МУС

ДТЗ адбылося каля 11.00 на трасе Р-11. Паблізу павароту на вёску Байкі 58-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes сутыкнуўся з конным возам, які рухаўся адначасна.

Мужчына, які кіраваў фурманкай, загінуў. Мікрааўтобус паляцеў у кювет і перакуліўся. Кіроўца і пасажыры буса былі дастаўлены ў бальніцу для агляду.

На месцы здарэння працуюць медыкі і следчая група.

За рулём легкавіка, што ўрэзаўся ў маршрутку пад Маладзечнам, быў трэнер-баксёр, які вяртаўся з Гульняў БРІКС у Казані

«Выехаў на паласу сустрэчнага руху, проста ў лоб». Што кажуць відавочцы ДТЗ пад Маладзечнам

У Маладзечанскім раёне легкавік сутыкнуўся з маршруткай, яна перакулілася. Усе жывыя

Nashaniva.com