У Маладзечанскім раёне легкавік сутыкнуўся з маршруткай, яна перакулілася. Усе жывыя
ДТЗ адбылося на трасе каля в. Крыніца за 10 км ад райцэнтра на трасе Мінск — Маладзечна.
— Пацярпелыя атрымалі траўмы лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Пяць чалавек накіраваныя ў траўматалагічнае аддзяленне Маладзечанскай бальніцы. Ёсць спалучаныя траўмы лёгкія. Сярод пацярпелых — адна непаўналетняя дзяўчына 17 гадоў. Тры чалавекі адмовіліся ад дапамогі. 10 чалавек атрымаюць дапамогу амбулаторна. Медыцынская служба працуе. Звесткі ўдакладняюцца і могуць змяняцца, — растлумачыў «Мінскай праўдзе» галоўны лекар Маладзечанскай бальніцы Рыгор Шаўчук.
Паводле яго слоў, прыёмнае аддзяленне ўзмоцнена. Дапамога ўсім будзе аказана ў поўным аб'ёме.
Відавочцы паведамляюць, што кіроўца легкавога аўтамабіля заснуў за рулём і здзейсніў сутыкненне з маршруткай. Інфармацыя пакуль не пацверджана ДАІ і іншымі структурамі.
Поўная людзей маршрутка перакулілася па дарозе на Гродна
Пяцёра пасажыраў мікрааўтобуса з ДТЗ пад Докшыцамі — у рэанімацыі
У Мінску злавілі п'янага кіроўцу маршруткі, які вёз пасажыраў
На праспекце Незалежнасці ў Мінску маршрутка вылецела на ходнікі
У сутыкненні маршруткі і трактара ў Бабруйскім раёне пацярпелі 13 чалавек, двое ў рэанімацыі
Каментары