Жанчына хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам. Але адказнасцю пагражаюць не ёй, а таму, хто гэта заўважыў

Відэа канфлікту з Брэста апублікаваў канал сілавікоў, там паабяцалі ізалятар беларусам, якія абурыліся расійскаму сцягу з зэт-сімволікай на беларускіх вуліцах.

25.06.2024 / 10:27

Жыхарка Брэста, якая абурылася праваеннай сімволікай на вуліцах горада

Жыхарка Брэста пабачыла ў горадзе расійскі сцяг з зэт-сімволікай на ім. Яна запатрабавала схаваць сцяг з правакацыйнай сімволікай і прыгразіла вызваць міліцыю. «У мяне па горадзе ходзіць чалавек і махае сцягам. Мне цікава, з якой мэтай вы гэта робіце», — спытала яна.

 

Людзі з расійскім сцягам, твараў якіх на відэа няма, адказалі, што ў Брэсце не супраць, каб тут хадзілі з такімі сцягамі.

Але да жанчыны далучыўся іншы берасцеец, які падтрымаў абурэнне зэт-сімволікай. Ён сказаў, што беларусам «гэта не трэба». 

Губазікаўцы, якія апублікавалі відэа, выступілі на баку прарасійскіх актывістаў. Яны паведамілі, што жанчына, якая выступіла супраць прапаганды вайны на вуліцах Брэста, «у той жа дзень выехала з краіны ў Польшчу», яшчэ «ў 2020 яна ў экстрэмісцкіх чатах заклікала да беспарадкаў». 

«Чакаем з нецярпеннем яе вяртання. А вось яе змоўшчыка вы хутка ўбачыце, ён ужо ў ізалятары», — дадалі губазікаўцы.

Доктару Цімуру Лозку з брэсцкага «Ладэ» шыюць фінансаванне тэрарызму — да дваццаці гадоў калоніі

У Гомелі звольнілі двух анколагаў пасля сутак за экстрэмізм. Адзін з іх — кандыдат навук, выдатнік аховы здароўя Беларусі

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у ШІЗА з пачатку года

Nashaniva.com