Стала вядома, на колькі год дэпартаванаму з Польшчы беларусу забаранілі ўезд у ЕС
Тэлеканал АНТ апублікаваў сюжэт з мяжы пра дэпартаванага з Польшчы Дзмітрыя Смактуновіча. Мужчына адмаўляўся вяртацца ў Беларусь, бо ў Польшчы яго сям’я. У адказ палякі перакрылі рух на мяжы.
13.06.2024 / 08:12
У сюжэце АНТ называецца тэрмін, на які Смактуновічу забаранілі ўезд у ЕС, — 4 гады.
Жонка Смактуновіча і трое яго дзяцей засталіся ў Польшчы. У жанчыны таксама няма польскіх дакументаў — яны зараз на разглядзе. Жанчына расказвала СМІ, што афармляла сваё права на жыццё ў ЕС як уз’яднанне з сям’ёй, то-бок з ужо дэпартаваным мужам.
АНТ паведаміла, што беларускія памежнікі купілі Смактуновічу квіток да Бабруйска, дзе ў мужчыны жывуць сваякі. Ці даехаў ён да іх, пакуль невядома.
З Польшчы дэпартуюць беларуса, які не хоча на радзіму. Ён на нейтральнай паласе пад Брэстам
Польскія памежнікі ў пункце пропуску Тарэспаль перакрылі рух у абодва бакі
Беларуса, якога дэпартуюць з Польшчы, раней судзілі за перавозку нелегальных мігрантаў
Дэпартаваны з Польшчы беларус перайшоў на тэрыторыю РБ. Рух у памежным пункце Тарэспаль аднавіўся
Дэпартаваны з Польшчы Дзмітрый Смактуновіч выступіў па тэлебачанні