Пасля замаху памёр мэр украінскага Купянска, які здаў горад Расіі

У маскоўскай бальніцы, так і не апрытомнеўшы, 10 чэрвеня памёр былы мэр Купянска на Харкаўшчыне Генадзь Мацэгора, які пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне перайшоў на бок ворага. 8 чэрвеня на яго быў здзейснены замах.

11.06.2024 / 18:29

Генадзь Мацэгора

У Мацэгору стралялі каля ягонага дома ў Старым Асколе Белгарадскай вобласці 8 чэрвеня. Пасля таго ён быў, як выявілася, смяротна паранены. Пра смерць калабаранта паведаміла ў сацсетках ягоная маці.

Пасля акупацыі Купянска Мацэгора супрацоўнічаў з расійскімі вайскоўцамі.

«У чэрвені 2022 года ён падпісаў так званы пратакол стварэння акупацыйнай Харкаўскай адміністрацыі і публічна пра гэта абвясціў. Пасля вызвалення Купянска збег з расейцамі ў Белгарадскую вобласць, дзе маскоўскія гаспадары прыставілі да Мацэгоры ўзмоцненую ахову», — адзначылі пасля замаху ва ўкраінскім ГУР.

Апошнім часам былы мэр працаваў у Расіі дырэктарам фізкультурна-аздараўляльнага комплекса «Георгіеўскі».

Былога мэра Купянска, які збег у Расію, спрабавалі застрэліць — ён у крытычным стане

Былы беларускі спецназавец загінуў у Расіі ад выбуху гранаты

«ПВК Вагнер» завербавала на вайну ва Украіне ў калоніях 48 тысяч зняволеных. З іх пад Бахмутам загінулі не менш за 17 тысяч

Nashaniva.com