Грамадства1010

Былы беларускі спецназавец загінуў у Расіі ад выбуху гранаты

У Расіі ад выбуху гранаты загінуў былы спецназавец з Магілёва Юрый Міхайлаў. Яму было 47 гадоў. 

Юрый Міхайлаў загінуў 2 чэрвеня, а развітанне з ім прайшло праз тыдзень у Магілёве, піша MAYDAY.TEAM. 

На жалобную цырымонію прыехаў кіраўнік Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецназа МУС «Гонар» Дзмітрый Паўлічэнка.

У сваім слове ён згадаў, што ў 90-я Юрый Міхайлаў быў адным з тых байцоў, з якімі «давялося разам рызыкаваць, стоячы плячом да пляча, жорстка спыняючы спробы замахаў на канстытуцыйны лад з боку бандыцкіх і па-экстрэмісцку настроеных элементаў». 

Як паведамляе MAYDAY.TEAM, у 1995-1996 гадах Міхайлаў праходзіў тэрміновую службу ў 1-й роце спецпрызначэння ў/ч 3214 (Уручча) у званні старшыны.

Пахаванне было арганізавана за кошт ахвяраванняў членаў Асацыяцыі «Гонар».

Абставіны смерці экс-спецназаўца не выдаюцца. За сухой фармулёўкай можа хавацца яго ўдзел у так званай СВА.

Каментары10

  • 25-26
    11.06.2024
    Напэўна адзін з чальцоў эскадронаў Паўлючэнкі, калі такая пашана ад яго
  • Ёсік
    11.06.2024
    У 90-е абаранялі ад нападу на канстытуцыйны лад? Праветры глузды, забойца, не з тымі вы змагаліся. Адзін дырэктар саўгаса пры вашай падтрымцы захапіў уладу, усё зьмяніў пад сябе, а вам толькі косткі падкідвае, каб не разьбегліся. Шмат хто з былых едзе вопыту набрацца, але і шмат хто разабраны па кавалках прыязджае да дому. Навошта іх сюды цягніце, хай ля братоў сваіх у расеі ляжаць.
  • Зоотехник
    11.06.2024
    Гумус к гумусу

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту70

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →