Былога мэра Купянска, які збег у Расію, спрабавалі застрэліць — ён у крытычным стане
Замах на былога мэра ўкраінскага горада Купянска Генадзя Мацэгору, які супрацоўнічаў з расійскімі вайскоўцамі, адбыўся 7 чэрвеня ў расійскім горадзе Стары Аскол (Белгарадская вобласць). Цяпер ён у бальніцы ў крытычным стане, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.
У Мацэгору стралялі каля яго дома, дадае расійскі паблік Mash.
Пасля акупацыі Купянска Мацэгора супрацоўнічаў з расійскімі вайскоўцамі.
«У чэрвені 2022 года ён падпісаў так званы пратакол стварэння акупацыйнай Харкаўскай адміністрацыі і публічна пра гэта абвясціў. Пасля вызвалення Купянска збег з расейцамі ў Белгарадскую вобласць, дзе маскоўскія гаспадары прыставілі да Мацэгоры ўзмоцненую ахову», — адзначылі ў ГУР.
Апошнім часам былы мэр працаваў у Расіі дырэктарам фізкультурна-аздараўляльнага комплекса «Георгіеўскі».
Каментары