Свет22

«ПВК Вагнер» завербавала на вайну ва Украіне ў калоніях 48 тысяч зняволеных. З іх пад Бахмутам загінулі не менш за 17 тысяч

Эмісары Прыгожына наведалі як мінімум 341 з 500 расійскіх калоній.

Вагнераўцы ў Растове-на-Доне падчас бунту Прыгожына 24 чэрвеня 2023 года. Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

Заснаваная Яўгенам Прыгожыным «ПВК Вагнер» завербавала на вайну ва Украіне не менш за 48 366 зняволеных, падлічылі «Медыязона» і Руская служба Бі-бі-сі на аснове ўнутраных дакументаў ПВК аб выплатах сем'ям загінулых наёмнікаў.

Ездзіць па калоніях для вярбовак прадстаўнікі «ПВК Вагнера», уключаючы асабіста Прыгожына, пачалі летам 2022 года. Асуджаных, якія пагадзіліся ваяваць, выпускалі пасля сакрэтных указаў Пуціна аб памілаванні. Праз некалькі месяцаў гэта ж стала рабіць Мінабароны Расіі, і да 2023 года «вагнераўцы» спынілі набор зняволеных.

Ва ўнутраных дакументах прыводзіліся нумары жэтонаў «вагнераўцаў». Як паказаў аналіз «Медыязоны» і «Бі-бі-сі», для зняволеных яны былі па адным прынцыпе: ім прысвоілі асобную серыю «К», да якой дадавалі парадкавы нумар калоніі і нумар зняволенага.

Большасць «вагнераўцаў» загінула ў баях за Бахмут.

Там «ПВК Вагнера» страціла загінулымі 19,5 тысяч чалавек, 17,1 тысяч з якіх — гэта зняволеныя, а 2,4 тысячы — «вольныя» наёмнікі. За гэты час «ПВК Вагнера» выдаткавала на выплаты сем'ям загінулых наймітаў каля 108 млрд расійскіх рублёў (12 млн даляраў, з іх сваякам завербаваных зняволеных накіравалі 92,5 млрд расійскіх рублёў.

«Медыязона» і Бі-бі-сі ўсталявалі 341 калонію з 501, якія згадваліся ў жэтонах завербаваных зняволеных. З іх 227 калоній, якія наведалі вярбоўшчыкі, гэта строгі рэжым. Адтуль на вайну забралі 33 тысячы зняволеных. З іх 21 тысяча перажыла Бахмут і вярнулася назад у Расію.

Атрады Прыгожына таксама пабывалі як мінімум у 75 калоніях агульнага рэжыму і ў 28 калоніях асаблівага рэжыму. Пад канец зняволеных сталі вербаваць у калоніях-паселішчах і лячэбных установах.

Сам Прыгожын у маі 2023 года, незадоўга да бунту, у інтэрв'ю Z-блогеру Канстанціну Даўгову прызнаў сапраўдную лічбу страт сваёй ПВК — 20 тысяч чалавек. Пры гэтым ён схлусіў, што зняволеных загінула «роўна столькі ж», колькі звычайных кантрактнікаў.

Каментары2

  • Paliašuk
    10.06.2024
    Бабы ещё нарожают, суды ещё насажают.
    Было б паказальна ўбачыць, колькі з 21К ацалелых оркаў вярнуліся ў калоніі пасля рэцыдываў.
  • Влад
    10.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага14

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру4

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг16

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску77

У спа-зоне аквапарка «Лебядзіны» здарыўся пажар

Ва Узбекістане затрымалі вядомага расійскага журналіста Аляксея Піваварава і яго здымачную групу8

Пуцін зацвердзіў рэкордныя ваенныя расходы на 2025 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага14

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →