Германія звяла да мінімуму любыя кантакты з дзяржорганамі Беларусі. Але ёсць адно выключэнне

Адно з нямецкіх міністэрстваў захоўвае кантакты з беларускімі калегамі.

11.06.2024 / 17:50

Канцлер Германіі Олаф Шольц. Фота: AP

Урад Германіі звёў да мінімуму супрацоўніцтва і кантакты з дзяржаўнымі органамі Беларусі. Пра гэта паведамляецца ў адказе на запыт дэпутата Бундэстага Сары Вагенкнехт, піша Deutsche Welle.

У адказе ўрада ФРГ гаворыцца, што прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года, якія адзначыліся масавымі фальсіфікацыямі, рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і падтрымка агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны моцна ўскладнілі двухбаковыя адносіны Беларусі з Германіяй і Еўрапейскім cаюзам.

Пасольства Германіі ў Мінску падтрымлівае толькі неабходныя працоўныя кантакты з беларускімі дзяржорганамі.

Так, Федэральнае міністэрства транспарту і лічбавай інфраструктуры Германіі супрацоўнічае з беларускім Мінтрансам у галіне трансгранічных аўтамабільных грузаперавозак.

Дзіцячы лагер на Лідчыне закрылі з-за надпісаў па-англійску і сцяжка Германіі 

Дзве краіны ў ЕС прапанавалі не абмяжоўваць вываз люксавых тавараў у Беларусь

Стала вядома, якія краіны далі найбольш шэнгенскіх віз беларусам і хто часцей адмаўляў

Nashaniva.com