Аўто66

Дзве краіны ў ЕС прапанавалі не абмяжоўваць вываз люксавых тавараў у Беларусь

Германія і Францыя выступілі з ініцыятывай не абмяжоўваць вываз з ЕС люксавых тавараў, у прыватнасці аўтамабіляў, праз Беларусь. Пра гэта піша «Прайм» са спасылкай на Politico.

Ілюстрацыйнае фота

Са слоў еўрапейскіх дыпламатаў, якія выступілі ў Politico, Германія пярэчыць таму, каб ЕС «закрыў шчыліну», якая дагэтуль дазваляе перамяшчаць прадметы раскошы ў Расію праз Беларусь.

Адначасова і Францыя не падтрымлівае ўвядзенне Еўрасаюзам абмежаванняў на пастаўкі люксавых тавараў у Расію. Пры гэтым Парыж гатовы да «жорсткіх захадаў у дачыненні да краін, якія абыходзяць санкцыі», калі гаворка ідзе пра «тавары, якія служаць вайсковым намаганням Расіі».

У дыскусіі, якая разгарнулася ў Еўракамісіі, Германія настойвае на ўзмоцненым экспартным кантролі толькі тавараў, прыдатных у ваенных дзеяннях Расіі.

На Германію прыходзіцца каля 42% экспарту аўтамабіляў з ЕС у Беларусь.

Каментары6

  • Ясненька
    07.06.2024
    Правільна, вываз з ЕС люксавых тавараў, у прыватнасці аўтамабіляў, для лукашысцікаў і іх сямей забараняць нельга, а трэба забараніць увоз з Беларусі ссабоек і бутэрбродаў для звычайных беларусаў, у якіх няма грошаў на замежныя рэстараны, і якія стаяць па 10 гадзін у чэргах на мяжы ў аўтобусах і аўто на беларускіх нумарах.
  • В
    07.06.2024
    Деньги не пахнут. Бизнес ничего более.
  • Нацдэм
    07.06.2024
    Немцы заўсёды пастаўлялі нам люксовыя тавары, асабліва ў 1939-1944 гг. А Францыя проста .....

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр9

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр9

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →