Грамадства9

Дзіцячы лагер на Лідчыне закрылі з-за надпісаў па-англійску і сцяжка Германіі 

Пракуратура адправілася ў рэйд па незарэгістраваных дзіцячых лагерах. Гісторыю пра адну з такіх устаноў у Лідскім раёне расказалі ў эфіры «РТР-Беларусь».

Скрыншот відэа: РТР-Беларусь

Па словах аўтараў сюжэту, у лагеры жылі 55 дзяцей узросту ад васьмі гадоў. Пры гэтым сцвярджаецца, што пра «стыхійны лагер» ніхто не ведаў.

Пракуратура знайшла ў лагеры шматлікія парушэнні. Напрыклад, дзеці спалі на падлозе, а ў халадзільніку побач з ежай захоўвалі жывую прыкормку для рыбы. У дзяцей быў свабодны доступ да ракі, круты спуск у Нёман не быў абгароджаны.

Дарослых у лагеры было ўсяго некалькі чалавек, некаторым валанцёрам, па словах пракурора раёна Андрэя Клішэвіча, не было 18 гадоў.

Але асабліва абурылі прапагандыстаў надпісы на англійскай і нямецкай мовах у пакоях, а таксама сцяжок Германіі. 

@nashaniva Пасля прыватных школ і садкоў узяліся і за лагеры? #беларусь #детскийлагерь #нашаніва #беларускаямова #беларусьновости ♬ Last Hope - Steve Ralph

«Вось такі надпіс і дзяржсімвалы еўрапейскіх краін знайшлі ў некалькіх пакоях. Праўда, навязаць свае ідэі арганізатары не паспелі: псеўдалагер закрылі праз дзень», — гаворыцца ў сюжэце.

У Лідскім раёне стварылі міжведамасную аператыўную групу, якая выязджае на любы сігнал аб нелегальным дзіцячым адпачынку.

Каментары9

  • Сакавік
    11.06.2024
    Кнігі паляць, дзіцячыя летнікі ганяюць - дзе тое дно!
  • Непарадак
    11.06.2024
    Галоўнае парушэнне камісія знайшла ў тым, што лагер занадта не падобны на конц(піянэр)лагер, да якога яны звыклі падчас свайго лагернага ва ўсіх сэнсах дзяцінства.
  • гоблен
    11.06.2024
    "Але асабліва абурылі прапагандыстаў надпісы на англійскай і нямецкай мовах у пакоях, а таксама сцяжок Германіі."

    Гоблен люто поддерживает! :) Шта? Вражеский флаг? Язык аккупантов? Нет им места в нашем государстве! Нах, ишь чего захотели! К детям щупальца тянут, о, эта отвратительная мировая закулиса англосаксов и прочих несознательно хрюкающих подсвинков... (глумливо ржот) Вы стоите друг друга))) в 2020 засцалли? Теперь жрите, не обляпайтесь! :)

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Усе навіны →
Усе навіны

Тэніска з адхінутым каўняром — летні трэнд у Амерыцы і Еўропе2

«Я ўпершыню сутыкнулася з такой сурʼёзнай траўмай». Сабаленка можа зняцца з Уімблдона2

Хлопец у Кобрынскім раёне скокнуў з тарзанкі — і не вынырнуў

ПА АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народа4

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі16

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства5

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Галоўнае
Усе навіны →