Бюджэт 6 мільёнаў еўра, штат 50 супрацоўнікаў. У Варшаве прэзентавалі праект Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта

У варшаўскім стартап-хабе «Імагуру» 29 траўня прадставілі Канцэпцыю стварэння Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, піша «Радыё Свабода». Ідэя стварэння БНДУ належыць беларускім навукоўцам-гуманітарыям, якія апынуліся ў выгнанні.

30.05.2024 / 16:51

У запланаваным універсітэце не будзе бакалаўрыяту, толькі магістратура і дактарантура. У якой канкрэтна краіне ён будзе працаваць, пакуль невядома.

Паводле аўтараў праекта, базавымі мовамі навучання і даследаванняў ва ўстанове будуць беларуская і англійская мовы. Беларуская будзе мовай справаводства, яна будзе дамінаваць у публічнай камунікацыі, запэўніваюць ініцыятары.

«Місія ўніверсітэта — стварэнне вольнай прасторы для развіцця крытычнага мыслення, якое не было б абмежаванае палітычнымі, эканамічнымі межамі», — гаворыць прафесар Павел Церашковіч.

Ён падкрэслівае, што галоўны акцэнт будзе рабіцца менавіта на даследчыцкую працу.

Мяркуецца, што будзе створана 5 асноўных даследчых цэнтраў, якія прэзентаваў філосаф Павал Баркоўскі.

Таксама ў перспектыве будуць створаныя яшчэ 3 структуры:

У больш аддаленых планах — стварэнне Цэнтра міжнароднага права і Цэнтра кагнітыўных і камп'ютарных навук.

Папярэдні бюджэт праекта — 2 мільёны еўра ў год, адпаведна, 6 мільёнаў еўра на 3 гады (без уліку дадатковага бюджэту аўтаномных адзінак).

Мяркуецца, што адбудзецца працаўладкаванне каля 50 чалавек (35 навуковых супрацоўнікаў, 11 чалавек — адміністрацыйны і дапаможны пеэрсанал. Плюс рэктар і 8 структурных адзінак на дэпартаменты).

Папярэдняя структура напаўнення бюджэту:

Ініцыятары сцвярджаюць, што прадстаўнікі беларускага бізнэсу таксама гатовыя ўкласціся ў фінансаванне Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.

Рэгістрацыя і акрэдытацыя ўнівэрсітэта ў адной з краін Еўрасаюза запланаваная на 2025—2026 гады. Мяркуецца, што адбудуцца камунікацыі з палітыкамі і профільнымі міністэрствамі наступных краін Еўрасаюза: Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Чэхіі, Эстоніі.

Пакуль невядома, якая краіна пагодзіцца прыняць Беларускі нацыянальны даследчы ўніверсітэт.

Гісторыкі ў выгнанні стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі

ЕГУ і BEROC будуць навучаць эканамістаў з кар'ернымі перспектывамі ў Еўропе

Як ЕГУ жыве ў атмасферы пагрозы і няпэўнасці

Nashaniva.com