Прызначана дата завочнага суда над праваабаронцам Леанідам Судаленкам

У Гомельскім абласным судзе на 12 чэрвеня прызначаная дата завочнага суду над былым палітвязням і праваабаронцам Леанідам Судаленкам.

30.05.2024 / 09:52

Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была заведзена ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.

У лістападзе 2021 года Леаніда асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі Судаленку ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі, піша «Вясна»

«Ходзяць да сваякоў, дураць галаву». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі

Сілавікі прыйшлі ноччу шукаць Леаніда Судаленку ў яго гомельскай кватэры. Той тактоўна падказаў, дзе яго знайсці

Як элітная калонія для былых чыноўнікаў і сілавікоў ператвараецца ў палітычную турму. Гісторыя «Віцьбы-3»

Nashaniva.com