Грамадства1010

«Ходзяць да сваякоў, дураць галаву». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі

Радыё Свабода пагаварыла з беларусамі, якія зараз жывуць за мяжой і бралі там удзел у акцыях пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

Дзень Волі ў Вільні 25 сакавіка 2024 года. Фота: Наша Ніва

16 траўня Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што зьбіраецца прызнаць злачынцамі 104 беларусаў, якія бралі ўдзел у вулічных акцыях за мяжой. Ведамства зьвярнула ўвагу, што па месцы рэгістрацыі ўцекачоў «праводзяцца ператрусы, накладаньне арышту».

Паводле СК, гэтых людзей прызналі падазраванымі ў крымінальнай справе — ім інкрымінавалі арт. 361-1 КК («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і ўдзел у ім») і арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

У рамках расьсьледаваньня СК заявіў, што ўжо атрымаў інфармацыю пра аб’екты нерухомасьці і іншую маёмасьць падазраваных на тэрыторыі Беларусі. Цяпер праводзяцца сьледчыя дзеяньні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладаньне арышту на маёмасьць і «іншыя працэсуальныя захады».

«Ходзяць да сваякоў, «дураць галаву»

Як стала вядома Свабодзе, 16 траўня ад раніцы прадстаўнікі міліцыі і сьледчых органаў прыйшлі па месцы рэгістрацыі многіх беларусаў, якія жывуць за мяжой. Іван (імёны суразмоўцаў зьмененыя дзеля бясьпекі. — РС) зазначыў, што па месцы жыхарства ў Беларусі ён атрымаў заказны ліст з СК у Менску.

«Што там напісана, я не магу ведаць, мяне ж там няма. Мая кватэра даўно апісаная, бо я ўцёк ад крымінальнай справы», — дадаў Іван.

Адна з эмігрантак таксама паведаміла, што 16 траўня сілавікі прыходзілі па адрасе яе месца жыхарства ў Беларусі. Чаго хацелі, яна ня ведае, бо ад сваякоў запатрабавалі падпісаць дакумэнт аб невыдаваньні.

«Яны ўсе там страшна напалоханыя і мне нават ня кажуць, гэта быў вобшук, вопіс ці арышт жытла», — кажа жанчына. Яна неаднаразова брала ўдзел у акцыях у Варшаве.

Беларус Віталь таксама часта ходзіць на акцыі ў Варшаве. Кажа, што гэтаксама часта міліцыянты і супрацоўнікі КДБ ходзяць да ягоных бацькоў.

«Я ня маю аніякай маёмасьці ў Беларусі, таму апісаць няма чаго ў мяне. Але яны ходзяць стабільна і рэгулярна да маіх бацькоў, дураць ім галаву: «Ваш сын у вышуку, ён мае крымінальную справу». Але ніякай канкрэтыкі», — паведаміў Віталь.

Пра арышт маёмасьці расказваюць «добрыя людзі»

Беларуска Ганна Федаронак жыве ў Варшаве, кіруе там шэлтарам для ўцекачоў, удзельнічае ў акцыях і вядзе сатырычны канал «Лукашолкі».

Нядаўна яна даведалася, што ейны вялікі дом у вёсцы Варапаева Пастаўскага раёну апячаталі «органы».

«Мне перадалі гэта «добрыя людзі» з «таго боку». Дом мы будавалі ўсё жыцьцё, ён у нас вялікі, з усімі выгодамі, з газам, вадой, лазьняй, участак там, парнікі. Усё, што можа быць у людзей, калі яны працавітыя. Уклалі ў яго шмат грошай, сілаў — для сябе ж стараліся. Вопіс майго дому можа і не зьвязаны са «справай 104 беларусаў», бо ў мяне асабіста ўжо шмат «заслуг», на некалькі крымінальных спраў. Варта паглядзець мае ролікі, каб было зразумела. За тыя ролікі, наколькі я ведаю, на мяне завялі справы за «распальваньне варожасьці», «абразу» Лукашэнкі і іншыя артыкулы навесілі», — кажа Ганна.

Жанчына дадае, што ў 2020 годзе яна зазнала перасьлед, адміністрацыйныя справы. Даведалася пра магчымую крымінальную і вымушаная была ўцякаць з краіны. «Ноччу, толькі непаўналетнюю дачку схапіла пад паху і пабегла. Усё, што мела, усё засталося там», — кажа беларуска.

Яна лічыць, што арышт маёмасьці — помста з боку ўладаў.

«Б’юць і плакаць не даюць»

Правабааронца Леанід Судаленка ў камэнтары Свабодзе сказаў, што, каб даць ацэнку дзеяньням уладаў, трэба ведаць канкрэтныя крымінальныя справы, статус чалавека ў іх. Фактычна арышт на маёмасьць могуць накласьці для забесьпячэньня магчымага пакараньня, буйнога штрафу. Але паводле Канстытуцыі ніхто ня можа быць адвольна пазбаўлены маёмасьці.

«На сёньня мы ня бачылі працэсуальных дакумэнтаў ды нават ня ведаем прозьвішчы 104 «шчасьліўчыкаў». Гэта ж ня сёньня ў Беларусі пачалося, яшчэ некалькі гадоў таму, калі «гарант Канстытуцыі» сказаў, што «бывае не да законаў». Людзі выйшлі на акцыі ў Варшаве ці Вільні. Іх не абвінавацілі, што яны «парушылі парадак правядзеньня масавага мерапрыемства». А ў тым, што, раз выйшлі, — значыць, яны «экстрэмісцкае фармаваньне». Калі ў Беларусі растуць цэны і людзі пра гэта гавораць, гэта значыць яны ганьбяць дзяржаву. Трэба казаць, што цэны не растуць, а падымаюцца. Тады гэта ня будзе «дыскрэдытацыяй Беларусі», — тлумачыць Судаленка.

Паводле праваабаронцы, варта зьвярнуць увагу і на тое, што ў сваякоў эмігрантаў бяруць падпіску аб невыдаваньні.

«Б’юць і плакаць не даюць. Забіраюць маёмасьць і яшчэ забараняюць пра гэта казаць. Гэта такое рабаўніцтва, калі ў цябе грошы выцягнулі з кашалька і ты мусіш маўчаць пра гэта. Прававая сваволя ў краіне», — мяркуе Леанід Судаленка.

Каментары10

  • Ва ўсім вінаваты Зянон
    16.05.2024
    А то вы ня ведалі з кім зммагацца збіраецеся, чаго плакаць цяпер, памаглі вам вашыя светы ды машы?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    16.05.2024
    Не дарма я ў шаліку нават на Кіпрэ хаджу на акцыі (тут спякота)
  • Влад
    16.05.2024
    Ну а как вы хотели? Прыцярпелися. Кто-то бастует?

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным27

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным27

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →