У Калінкавічах лось выйшаў «паразмаўляць» з людзьмі ВІДЭА

Адзін з карыстальнікаў тыктока выклаў відэа, запісанае ў Калінкавічах. На ім выяўлены лось, які мала таго, што прыйшоў з лесу у горад, дык яшчэ і па сваёй ініцыятыве падышоў вельмі блізка да людзей. Такое адчуванне, нібыта жывёліна спрабавала з імі пагаварыць.

26.05.2024 / 23:11

У каментарах людзі здзіўляліся такім паводзінам дзікай жывёліны, якая, насуперак таму, як звычайна бывае ў такіх выпадках, не праяўляла ні асцярожнасці, ні агрэсіўнасці. Бо, як правіла, дзікія жывёлы вельмі асцярожныя з чалавекам.

Час ад часу лось парыкваў, але агрэсіі зусім не праяўляў, а праз некалькі хвілін пайшоў сваёй дарогай далей. 

@user1860931647654

♬ оригинальный звук - Калинковичи

Трох ласёў і аднаго мядзведзя збілі машыны за адну ноч на трасе М1 у адным раёне

Выхаваныя ласі саступілі дарогу аўтамабілю пад Гомелем

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Nashaniva.com