ГУБАЗіК затрымаў мінчука. Вось як на яго маглі выйсці
Віталя Мурашку ўзялі пад варту. На пікеце ля Камароўкі ў 2020-м ён фатаграфаваўся з вялікім тапкам разам з Ціханоўскім.
14.03.2024 / 17:37
Віталь Мурашка. Фота з ягонай старонкі «УКантакце»
Затрыманага клічуць Віталь Мурашка. Яму 45 гадоў і ён мінчук. Вядома, што ён скончыў прафтэхнічную вучэльню мантажных і спецыяльных будаўнічых работ.
Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні каментароў у пратэсных чатах. У тэлефоне Віталя знайшлі шэраг фота і відэа з пратэстаў, як сцвярджаюць губазікаўцы, ягонага аўтарства.
Незразумела дакладна, як менавіта на яго выйшлі, але маглі быць два шляхі.
Па-першае, на старонках у сацыяльных сетках мужчыны дагэтуль ёсць відэа з пратэстаў. Па-другое, нумар у тэлеграм-акаўнце, з якога Віталь пакідаў каментары, бачны праз боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы. У адным з іх, «Вока бога», яны правялі «Пашыраны пошук» па ягоным нумары каля года таму — то-бок, ведалі ўсе ягоныя сацсеткі, але да часу не затрымлівалі.
Паведамляецца, што мужчыну ўзялі пад варту і завялі крымінальную справу.
Мы яшчэ раз настойліва раім выдаліць фота са смартфонаў, Google Photos і iCloud. Калі вы пакідалі каментары ў чатах — выдаліце іх, а пасля змяніце акаўнт. Пачысціце вашы сацсеткі (звярніце ўвагу на інстаграм і тыкток), месенджары, YouTube і выдаліце лайкі. Гэта не дасць гарантыі ад затрымання, але, прынамсі, зменшыць ягоную імавернаць.
Чытайце таксама:
Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту»