Зноў затрымалі бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова

Міхаіл Лапуноў раней правёў за кратамі 102 дні — яго 7 разоў запар арыштоўвалі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Цяпер, хутчэй за ўсё, мужчыну зноў арыштавалі, піша «Вясна».

14.12.2023 / 20:21

Сын Лапунова — Мікіта Залатароў — адзін з наймаладзейшых палітвязняў, затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

У лістападзе тэлеграм-чат «Гомель за Никиту Золоторева» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У рашэнні КДБ было пазначана, што дачыненне да яго нібыта мае бацька Мікіты — Міхаіл Лапуноў.

Чытайце таксама:

Бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова арыштавалі сёмы раз запар

Сілавікі запусцілі новы бот, які паказвае, ці «экстрэмісцкі» той ці іншы рэсурс. Вось чаму карыстацца ім небяспечна і бессэнсоўна

Былога палітвязня Плескацэвіча зноў асудзілі

Nashaniva.com