Макарона з брусельскай капустай. Рэцэпт і падказкі

Паста, смак якой вызначаюць часнок, лімон, чылі і вэнджаная папрыка, дапаможа вам закахацца ў брусельскую капусту. Не ўсе любяць брусельскую капусту з-за яе часам гаркаватага смаку. Але рэч у тым, каб добра яе прыгатаваць — і тады гэтая гародніна раскрыецца перад вамі ў найлепшым выглядзе.

18.11.2023 / 08:15

Фота: lazycatkitchen.com

Брусельская капуста мае велізарную карысць для чалавечага арганізма. Яе ўжыванне зніжае рызыку раку і захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы (напрыклад, гіпертаніі). Будучым маці раяць уключаць у рацыён брусельскую капусту як крыніцу фоліевай кіслаты.

Таксама бру­сель­ская ка­пус­та утрымлівае вялікую колькасць вітаміну С. Да­ка­за­на, што яе ан­ты­ак­сі­дан­ты і ін­шыя рэ­чы­вы па­спя­хо­ва змага­юц­ца з хра­ніч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі і зніжаюць запаленні ў арганізме. 

Пры гэтым многія недалюбліваюць гэтую гародніну праз тое, яна часам гарчыць. Магчыма, вам даводзілася есці брусельскую капусту засмажанай да такой ступені, што яна ператваралася ў суцэльную кашу і губляла ўсякі смак.

Аднак гэтая крыжакветная гародніна раскрыецца перад вамі найлепшым чынам, калі вы добра яе прыгатуеце. Вось адзін з магчымых рэцэптаў.

Каб зрабіць пасту з брусельскай капустай, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Наліце ў невялікую міску 2 сталовыя лыжкі алею і дадайце 2 цёртыя зубкі часнаку. Адстаўце ўбок, каб сумесь настаялася.
  2. Разагрэйце духоўку да 200°C і вазьміце вялікую бляху. Пры жаданні злёгку вышмаруйце яе алеем, але засцілаць паперай не абавязкова.
  3. Пачысціце брусельскую капусту (звычайна трэба зняць знешняе лісце, калі яно выглядае непрывабна, і адрэзаць самы канец сцябла) і нарэжце кожную галовачку на 4 кавалкі аднолькавай таўшчыні ў кірунку сцябла.
  4. Змажце нарэзаную капусту 1 сталовай лыжкай аліўкавага алею і раскладзіце на блясе. Сачыце, каб кавалачкі капусты не перакрывалі адзін аднаго. Прыпраўце соллю і перцам і запякайце прыкладна 15-20 хвілін (пакуль яны месцамі злёгку не абвугляцца), добра перамяшайце праз 10 хвілін.
  5. Прыгатуйце макарону «аль дэнтэ», у адпаведнасці з інструкцыямі на ўпакоўцы. Пакіньце 60 мл (¼ шклянкі) вады, якая варылася, непасрэдна перад тым, як зліваць макарону.
  6. Нагрэйце патэльню з тоўстым дном на слабым агні. Калі яно стане гарачым, дадайце настоены на часнаку алей і дробку шматкоў чылі (калі выкарыстоўваеце).
  7. Акуратна гатуйце часнок каля 2 хвілін, увесь час памешваючы, але не дазваляйце яму падрумяніцца, інакш макарона стане горкай на смак. Калі часнок занадта скварчыць, выключыце агонь і дайце яму прыгатавацца на рэшткавым цяпле.
  8. Дадайце паніровачныя сухары, харчовыя дрожджы і добрую шчопаць солі і дайце ім абсмажыцца з часночным алеем яшчэ хвіліну ці каля таго.
  9. На гэтым этапе вы можаце дадаць веганскія вяршкі або сметанковае расліннае малако, каб зрабіць гэтую страву больш сакавітай.
  10. Калі вы не выкарыстоўваеце вяршкі, уліце ваду, якую пакінулі з варкі макароны (магчыма, яна вам не спатрэбіцца ўся), каб усе інгрэдыенты ператварыліся ў густы соус. Запраўце лімонным сокам, а затым перамяшайце асушаную макарону з часночным алеем.
  11. Прыпраўце цэдрай лімона, вэнджанай папрыкай, соллю і перцам і дадайце смажаную капусту.
  12. Раскладзіце па дзвюх талерках, пасыпце сечанай пятрушкай і смажанымі грэцкімі арэхамі.

Больш рэцэптаў:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Просты ёгуртны пірог родам з турэцкай кухні. Рэцэпт і спосаб прыгатавання

Як прыгатаваць ідэальную брокалі?

Nashaniva.com