Па чарговым даносе стукача з чат-рулеткі затрымалі жыхара Бабруйска

Нагадваем, хто такі стукач Юрый Комар і як ён выглядае, каб вы не патрапіліся.

28.08.2023 / 18:55

Юрый Комар у Польшчы. Фота: сацсеткі

Затрымалі 33-гадовага бабруйчаніна Віктара Бярозкіна. У відэа сілавікоў мужчына распавядае, што ён часова не працуе. Віктара затрымалі пасля гутаркі з правакатарам з чат-рулеткі Юрыем Комарам за ягоныя праўкраінскія і прабеларускія погляды.

Віктар Бярозкін. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Юрый Комар «разводзіць» людзей на шчырыя размовы пра іхнія палітычныя погляды, а пасля выкладае відэа ў сеціва, каб яго суразмоўцаў затрымаў ГУБАЗіК.

На рахунку Юрыя Комара — дзясяткі затрыманых, з якіх часта здзекуюцца або збіваюць. Некаторыя з іх пасля атрымалі крымінальныя справы.

Пасля таго як была раскрытая асоба Комара, яго звольнілі з польскай фірмы, дзе ён працаваў дальнабойшчыкам.

Чытайце таксама:

«Прагназуе паражэнне Расіі ў вайне і што пасля гэтага ў Беларусі можа пачацца рэвалюцыя». Па даносах лукашыста, які правакуе людзей у чат-рулетцы, затрымалі яшчэ чацвярых

Правакатар-дальнабойшчык Юрый Комар працуе ў кампаніі з Беластока

Па даносе стукача з чат-рулеткі затрыманы 35-гадовы гарадзенец, які вітаўся словамі «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне»

Nashaniva.com