Спорт1616

Міністр спорту пра Алімпіяду: «Некаторыя спартоўцы свядома паказвалі кепскі вынік»

У Мінспорце праходзіць сумесная калегія міністэрства і выканкама НАК.

Чыноўнікі абмяркоўваюць вынікі выступлення беларусаў на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях.

Так, першы віцэ-прэзідэнт НАК, памочнік Лукашэнкі Ігар Заічкоў заявіў:

"Падводзячы вынікі, хацелася б сказаць наступнае. Мінулыя Гульні сталі аднымі з самых горшых для беларусаў.

Нам не ўдалося дасягнуць прагнозных мэтаў [была пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў, заваявалі 12].
Укладзеныя ў спорт сродкі і спадзевы заўзятараў патрабавалі ад спартсменаў іншых вынікаў. … Нам прыйдзецца трымаць жорсткі адказ перад прэзідэнтам і заўзятарамі. У спартоўцаў, якія прэтэндавалі на медалі, не было ніякіх праблем са здароўем. Усе сілы барацьбе аддалі Азаранка, Герасіменя, а таксама астатнія прызёры. А некаторыя лёгкаатлеты 15 жніўня рванулі на камерцыйныя старты і паказалі вынікі лепш, чым на Гульнях, паехалі па грошы».

Міністр спорту Алег Качан сказаў: «Праблемы амаль ва ўсіх відах спорту. Бачныя відавочныя пралікі галоўных трэнераў. Іх падапечныя з горам напалам прайшлі адбор, а затым трэнеры больш бераглі спартсменаў ад траўмаў, чым спаборнічалі. У боксе — сумніўнае судзейства — судзейскі корпус проста забраў медаль у нашага спартсмена.

Анастасія Новікава? Трагедыя для яе, але з прафесійнай пункту гледжання шкадаваць няма каго.
Мы быццам ідзем усляпую, да таго ж безвынікова. (…)

А настольны тэніс. Гэта ж даступны від спорту, але вынікі не цешаць. Цэнтры ёсць толькі ў Гомелі, Магілёве і Мінску. Кар’ера Самсонава набліжаецца да завяршэння, а годнай замены няма. У камандных дысцыплінах — слабасць складаў. (…) Праваліліся ў лёгкай атлетыцы. Допінгавыя інцыдэнты, адсутнасць галоўнага трэнера і яго памочніка па медыцыне. Многія спартсмены з-за негатовасці адмовіліся ад удзелу ў Гульнях.

Міністэрства фінансавала падрыхтоўку ў поўным аб’ёме. Хто цяпер верне гэтыя сродкі дзяржаве? Некаторыя спартсмены свядома паказвалі дрэнны вынік. Прычыны высвятляюцца»

Каментары16

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ затрымала галоўнага псіхіятра УСУ, які за час вайны разбагацеў больш чым на $1 мільён4

Маск адрэагаваў на абвінавачанні, што ён паказаў нацысцкі жэст29

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →