Культура11

Магіла Фалькоўскага — прадмет даўняй спрэчкі

Улады абяцаюць усталяваць мемарыяльны знак пасля «Дажынак».

Улады абяцаюць усталяваць мемарыяльны знак пасля «Дажынак».

Сімвалічную магілу ўдзельніка паўстання ксяндза Адама Фалькоўскага знеслі ў гарадскім парку культуры і адпачынку Ліды. Пра гэта паведаміў сайт інфармацыйна-забаўляльнага партала горада Ліды. Магіла была пазначана невялічкім крыжыкам, і да яе часта насілі кветкі. Нагадаем, Ліда рыхтуецца прыняць фестываль «Дажынкі», таму цэнтр горада актыўна ўпарадкоўваецца. Цэнтральны парк таксама зазнаў змены: гарадскія службы змянілі тут ландшафт і выбрукавалі алеі.

Лідскі актывіст, пісьменнік і рэдактар краязнаўчага часопіса «Лідскі летапіс» Станіслаў Суднік лічыць, што прычынаў для грамадскага абурэння няма, паколькі месцазнаходжання магілы — не дакладнае. А тое, што знеслі будаўнікі алеі некалькі дзён таму, дадае актывіст, — адно сімвалічнае месца.

— Сёння пасля столькіх гадоў і перабудоваў горада вельмі цяжка вызначыць дакладнае месца магілы, — кажа Станіслаў Суднік. — Калі б мы ведалі, што тая магіла — дакладнае месца пахавання, мы бы натуральна выступілі супраць.

Суднік паведаміў, што ўчора сустракаўся з прадстаўнікамі мясцовага аддзела ідэалогіі. Там яму паабяцалі, што наўзбоч алеі ў хуткім часе з’явіцца памятны камень з надпісам пра ксяндза. Суднік цалкам дапускае, што на тым камяні таксама з’явіцца герб паўстання, а камень аздобяць дэкаратыўным кустоўем.

— Так, маленькі крыж, які стаяў тут раней, знеслі будаўнікі, але амаль адразу, амаль на тым самым месцы, наўзбоч новай алеі, мы ўсталявалі іншы крыж, — дадае Суднік. – Самае галоўнае, каб у цэнтральным парку, няважна на якім месцы, з’явіўся мемарыяльны знак Фалькоўскаму.

Сімвалічная магіла Фалькоўскага — прадмет даўняй спрэчкі грамадскасці з уладай. Некалькі разоў актывісты БНФ ды іншых грамадскіх рухаў усталёўвалі крыж на месцы меркаванага пахавання ксяндза-паўстанца. Улады той крыж амаль імгненна зносілі. У 2004 годзе было дасягнутае пагадненне паміж уладай і грамадскасцю аб ушанаванні памяці ўдзельнікаў паўстання і ксяндза Фалькоўскага ў прыватнасці, аднак афіцыйны помнік так і не быў усталяваны.

кс. Адам Фалькоўскі. Пробашч парафіі Ішчална (цяпер Шчучынскі раён). Адзін з сямі ксяндзоў Лідчыны, пакараных смерцю за ўдзел у паўстанні 1863 г. Да паўстання ксёндз ачольваў патрыятычнае Брацтва Святой Тройцы. Яго найвялікшы вычын — зачытванне з амбона маніфест паўстання. Быў расстраляны царскай уладай, а яго цела было залітае вапнай, каб не захаваліся парэшткі. Калі месцы пахаванняў іншых шасці ксяндзоў невядомае, дык месца магілы Фалькоўскага больш-менш акрэслена — яно ў цэнтры Ліды, аднак гістарычныя дакументы падаюць вельмі прыблізныя арыенціры магілы.

Каментары1

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў26

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў26

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →