заявіў прэм’
Ён зазначыў, што па выніках паўгоддзя атрымалася выйсці на ўзровень інфляцыі 4,1%. «Гэта ніжэй у 1,8 разу, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Ёсць усе падставы забяспечыць па выніках года ўзровень інфляцыі ніжэйшы за 10%. Такую задачу мы паставілі», — сказаў прэм’ер.
Таксама Сідорскі падкрэсліў, што на другое паўгоддзе вызначаныя больш высокія тэмпы нашага развіцця. Нам неабходна забяспечыць далейшы рост ВУП не менш чым на 10%», — сказаў прэм’ер.
Паводле яго слоў, рэальнасць выканання гэтага паказчыка пацвярджаецца дынамікай першага паўгоддзя. За шэсць месяцаў года ВУП вырас на 6,6% супраць разліковых 6%, а аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі — на 8,8% супраць разліковых 6,2%, адзначыў Сідорскі.
«Мы дадавалі кожны месяц як у росце эканомікі, так і ў росце ВУП. Гэта добрая праца, што дазволіла дынамічна развівацца», — лічыць кіраўнік урада.
Прэм’
Разам з тым кіраўнік урада звярнуў увагу на неабходнасць павелічэння прыросту інвестыцый. «У першым паўгоддзі мы страцілі 2,2 трлн. рублёў інвестыцый. Трэба будзе гэты аб’ём адпрацаваць у другім паўгоддзі», — сказаў ён.
Сідорскі таксама адзначыў складанасці з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый. «Гэты паказчык складае ад некалькіх соцень мільёнаў долараў да 1–2 млрд. долараў у розныя перыяды. Трэба ў 3–4 разы палепшыць працу ў гэтым кірунку», — падкрэсліў прэм’ер, нагадаўшы, што на 2011 год пастаўлена задача прыцягнуць у эканоміку да 6 млрд. долараў прамых інвестыцый.
Каментары