Грамадства

Сідорскі адправіўся з рабочым візітам у Татарстан

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння адправіўся з рабочым візітам у Рэспубліку Татарстан Расійскай Федэрацыі. Візіт прадоўжыцца па 15 мая.

У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі галіновых міністэрстваў, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў. Асноўная мэта візіту — узгадненне сумесных дзеянняў па далейшаму пашырэнню і паглыбленню двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы развіццё прамысловай кааперацыі.

Плануецца, што сёння адбудзецца сустрэча Сяргея Сідорскага з прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан Рустамам Мініханавым. У гэты дзень кіраўнік беларускага ўрада пабывае на будаўнічай пляцоўцы Вёскі Універсіяды‑2013, наведае Казанскую акадэмію тэніса, IT‑парк, тэхнапарк «Ідэя». Прадугледжваецца таксама наведванне тэхнаполіса «Хімград».

Чакаецца, што 15 мая прэм’ер‑міністр азнаёміцца з работай ААТ «КамАЗ» у Набярэжных Чаўнах, наведае зборачную вытворчасць трактароў «Беларус» у ААТ ВА «ЕлАЗ», аўтамабільную вытворчасць ТАА «Солерс‑Алабуга» і ТАА «Гандлёвы Дом МТЗ‑ЕлАЗ». Праграмай візіту прадугледжаны і іншыя мерапрыемствы.

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ затрымала галоўнага псіхіятра УСУ, які за час вайны разбагацеў больш чым на $1 мільён4

Маск адрэагаваў на абвінавачанні, што ён паказаў нацысцкі жэст29

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →