Здарэнні

Як маладзечанцы самагонку баранілі ад міліцыі

Дзесяць гадоў зняволення на траіх атрымалі бацька і двое яго сыноў, жыхары вёскі Вязавец, якіх раённы суд прызнаў вінаватымі ў збіванні пяці мінскіх міліцыянераў. Прысуд уступіў у законную сілу.

Крымінальную справу ў адносінах да 45‑гадовага Аляксандра Вірынскага і яго сыноў, 21‑гадовага Мікалая і 25‑гадовага Аляксандра, расследаваў старшы следчы пракуратуры Маладзечанскага раёна Вадзім Шукрынаў.

Следчы ўстанавіў: 4 верасня 2009 года міліцыя Цэнтральнага раёна Мінска атрымала інфармацыю, што бацька з сынамі займаюцца самагонаварэннем у адным з дамоў у вёсцы Схоліна Палачанскага сельсавета. Самагонку прадаюць.

На месца выехалі пяць супрацоўнікаў сталічнай міліцыі, адзін з іх быў у форме, чацвёра — у цывільным адзенні.

Гаспадароў дома не было. Міліцыянераў сустрэлі два іх работнікі. Праваахоўнікі прад’явілі службовыя пасведчанні і зачыталі пастанову аб правядзенні агляду дома, зацверджаную пракурорам Цэнтральнага раёна Мінска. Паводле паказанняў, якія далі міліцыянеры ў судзе, у гаспадарчай пабудове яны знайшлі самагонны апарат. Ён працаваў.

Побач стаяла поўнае вядро з вадкасцю. Як пасля пацвердзіць экспертыза, гэта быў самагон. Тут жа знаходзіліся ёмістасці з брагай. Адзін з міліцыянераў пачаў здымаць знаходку на відэакамеру.

Як сцвярджаюць міліцыянеры, у гэты момант з’явіўся гаспадар, Аляксандр Вірынскі. Ён пачаў нецэнзурна лаяцца і двойчы ўдарыў супрацоўніка міліцыі, што праводзіў відэаздымку, кулаком у твар. На гаспадара прыйшлося надзець наручнікі. Тады ён стаў адбівацца нагамі.

Неўзабаве з’явіліся сыны. Па словах пацярпелых, мужчыны ўзялі ў рукі калы і пачалі імі размахваць. Малодшы, Мікалай, ўдарыў калом міліцыянера па руцэ. Ад удару кол зламаўся, і тады Мікалай схапіў касу. Міліцыянерам прыйшлося выбегчы за вароты. Пасля гэтага сыны пілой‑балгаркай распілавалі наручнікі на руках бацькі. Для таго, каб утаймаваць нападальнікаў, мінскім міліцыянерам прыйшлося выклікаць сваіх калег з Маладзечна…

У абвінавачаных на судзе была іншая версія здарэння.

Ніхто з іх не прызнаў сябе вінаватым. Яны сцвярджалі: даведаліся, што ў Схоліна па падворку іх дома ходзяць незнаёмыя людзі. Прыехалі туды і проста абаранялі сваю маёмасць. Ніякіх дакументаў, быццам бы незнаёмцы не прад’яўлялі, і ніхто з іх не быў апрануты ў міліцэйскую форму.

Па словах бацькі і сыноў Вірынскіх, самагонку яны не гоняць,

а брагу заводзяць толькі для таго, каб карміць свіней і іншую скаціну.

У падтрымку абвінавачаных выступілі іх чацвёра сведкаў, сярод якіх двое іх работнікаў, што сустрэлі міліцыянераў. Забягаючы наперад, скажам: цяпер пракуратура Маладзечанскага раёна ў адносінах да ўсіх чацвярых завяла крымінальныя справы за дачу заведама лжывых паказанняў у судзе.

Па меркаванні суддзі Сяргея Літвіновіча,

версіі абвінавачаных верыць нельга. Іх віну пацвярджаюць паказанні пацярпелых, іншых сведкаў, праведзеныя медыцынскія судовыя экспертызы па цялесных пашкоджаннях міліцыянераў, экспертыза вадкасці, якая была знойдзеныя каля самагоннага апарата.

Суд прыгаварыў Аляксандра Вірынскага да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды, а яго двух сыноў — да трох гадоў зняволення кожнага. Усіх траіх — у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага абвінавачаныя павінны выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды на агульную суму 9 мільёнаў рублёў. Усе трое абскардзілі прыгавор у Мінскі абласны суд. Вышэйшая інстанцыя не задаволіла скаргі, і прыгавор уступіў у законную сілу.

Каментары

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс13

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі1

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс13

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →