У суботу на сайт прыйшло паведамленне: «У суботу, 27 лютага, на вул. Маскоўскай з даху дома №9 на жанчыну звалілася глыба лёду. Мяркуючы па настроі медыкаў, якія прыбылі на месца, ратаваць ужо не было каго».
TUT.BY звярнуўся ў прэс‑цэнтр гарадскога ўпраўлення МНС, дзе паведамілі:
«У 13.25 з даху пяціпавярховага дома на вул.Маскоўская, 9 (каля станцыі метро «Інстытут культуры) на жанчыну 1957 года нараджэння упаў кавалак лёду. З чэрапна‑мазгавой траўмай сярэдняй ступені цяжкасці яна была дастаўлена ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі».
Каментары