Падчас прагулкі ў лес грыбнікі нечакана знайшлі рэдкі і вельмі сімпатычны грыб — павуціннік фіялетавы (або прыбалотнік), па-навуковаму — Cortinarius violaceus. Гэта блізкі сваяк шампіньёнаў, піша dzr.by.
Павуціннік фіялетавы расце ў асноўным па ўсёй паўночнай ўмеранай зоне, але сустракаецца нячаста, у асноўным паасобку або невялікімі групамі. Збіраць яго ў лесе не рэкамендуецца, хоць грыб і не ядавіты: грыб досыць рэдкі і ў цяперашні час знаходзіцца на мяжы траплення ў Чырвоную кнігу.
Назву гэты грыб атрымаў з-за павуціністых валокнаў, якія ўтвараюць своеасаблівае покрыва, ахутваюць капялюшык і ножку грыба. Гэта покрыва — цэлая сістэма для абароны ад пашкоджанняў і стварэння аптымальных мікраўмоў для спораў. Па меры росту пладовага цела яно разрываецца і знікае.
Капялюшык маладога грыба шарападобны і выпуклы, з загнутым ўнутр краем. З часам ён распростваецца і ператвараецца ў капялюш да 15 сантыметраў у дыяметры. Ножка фіялетавага грыба мае 12-16 сантыметраў. І капялюшык, і ножка грыба пакрытыя дробнымі чорна-фіялетавымі лускавінкамі. Калі разламаць мякаць, то можна ўбачыць, што яна таксама афарбаваная ў фіялетавы колер.
Каментары