Свет22

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што

19 ліпеня з жаночай калоніі на амерыканскім Сярэднім Захадзе выйшла на волю Сандра Хеме, якая адсядзела перад гэтым 43 гады. Толькі цяпер высветлілася, што асудзілі на пажыццёвае зняволенне яе праз памылку, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Фота: Getty Image

Непадалёк у парку гарадка Чылікоці ў штаце Місуры 64-гадовую амерыканку чакалі сястра, дачка і ўнучка, расказала агенцтва АР. Яны абняліся і перакінуліся парай слоў, пасля чаго вызваленая Хеме адправілася наведаць смяротна хворага бацьку, адмовіўшыся гаварыць з рэпарцёрамі.

Пракурор штата да апошняга не хацеў адпускаць жанчыну, якая, як аказалася, была асуджаная без віны 43 гады таму. Ён зацягваў справу нягледзячы на рашэнне трох судоў Місуры: ніжэйшай інстанцыі, апеляцыйнага, а пасля і Вярхоўнага.

Дзверы турмы адчыніліся для Хеме толькі пасля таго, як суддзя прыгразіў прыцягнуць пракурора да крымінальнай адказнасці за непавагу да суду.

Сандру Хеме асудзілі да пажыццёвага зняволення за забойства бібліятэкаркі нажом у 1980 годзе. Адзіным доказам тады было чыстасардэчнае прызнанне асуджанай. Але праз чатыры дзесяцігоддзі справу перагледзелі і суд прыйшоў да высновы, што насамрэч Хеме не вінаватая.

У чэрвеньскім рашэнні суда гаворыцца, што прызнанне, атрыманае ў псіхіятрычнай бальніцы ў накачанай транквілізатарамі падазраванай, складалася ў асноўным з аднаскладовых адказаў на пытанні следчых.

У той жа час паліцыя праігнаравала іншыя доказы, якія сведчаць пра магчымае дачыненне да забойства аднаго з яе супрацоўнікаў (яго ўжо няма сярод жывых, ён памёр у 2015 годзе). Машыну гэтага паліцэйскага бачылі каля дома бібліятэкаркі ў дзень забойства, ён спрабаваў заплаціць яе крэдытнай картай, а дома ў яго знайшлі завушніцы забітай.

Пасля апраўдання пракурор штата адмаўляўся выпускаць Хеме, тэлефанаваў начальніку турмы і асабіста забараняў яму выконваць рашэнне суда. Ён да апошняга спрабаваў аспрэчыць самы доўгі несправядлівы прысуд у гісторыі жаночых турмаў ЗША і патрабаваў пакінуць Хемме за кратамі калі не за тое забойства, то хоць бы за правіны, учыненыя ў турме, дзе яна аднойчы парэзала брытвай наглядчыка.

«Асудзіць невінаватага чалавека аказалася вельмі лёгка, а вось вызваліць — значна цяжэй, — цытуе АР яе адваката Шона О'Браена. — Так быць не павінна».

Каментары2

  • гоблен
    20.07.2024
    Систему характеризует не ошибка, а реакция на неё. Трагедия, как ни крути
  • . .
    20.07.2024
    "накачанай транквілізатарамі"

    псіхатропы насамрэч страшэнная рэч

    у нас, на жаль, з гэтым горш нават, чым у расеі

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →