Культура11

З’явіўся сайт для абмену беларускімі кнігамі па ўсім свеце

У сеціве запрацаваў сайт з назвай «Старонкі», які пазіцыянуецца стваральнікамі як першая глабальная платформа для беларускага буккросінгу і ўсеагульная размеркаваная бібліятэка, піша bellit.info.

Каманда праекту, раскіданая па ўсім свеце ад Германіі да Аўстраліі, кіруецца агульнай мэтай: зрабіць беларускую кнігу больш даступнай для чытача.

На «Старонках» аматары беларускай літаратуры з усіх куткоў свету маюць доступ да багатай калекцыі прыватных беларускіх кніг, а таксама могуць знайсці бібліятэкі і крамы з беларускімі кнігамі паблізу.

«З нашай дапамогай ты зможаш знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці, пазнаёміцца з беларускімі аматарамі літаратуры. Больш не абавязкова замаўляць кнігі, аплочваць дарагую перасылку і доўга чакаць», — сказана на сайце.

Першыя карыстальнікі рэсурсу ўжо дадалі 50 кніг і здзейснілі 4 абмены.

Як сказана ў правілах карыстання, «Старонкі» з’яўляюцца выключна платформай, на якой чытачы маюць магчымасць знайсці ці прапанаваць кніжкі для пазыкі, продажу альбо ў якасці падарунку. Мы не можам паўплываць на пратэрмінаваную пазыку. Платформа не нясе адказнасці за згубленыя ці пашкоджаныя кнігі. Платформа не рэгулюе кошты на прапанаваныя кнігі і не ўмешваецца ў фінансавыя транзакцыі».

Стваральнікі «Старонак» кажуць, што імкнуцца сачыць за актуальнасцю інфармацыі пра бібліятэкі і крамы з беларускімі кнігамі на старонцы з мапай, аднак часам могуць не паспяваць даведацца пра змены своечасова. Таму выбачаюцца за любыя недакладнасці і будуць удзячныя за паведамленне пра іх на адраc падтрымкі staronki.space@gmail.com.

Каментары1

  • Жора
    17.07.2024
    Малайцы. Дзякуй стваральнікам.

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс11

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі1

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс11

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →