Выкрадальнікі патрабуюць выкуп каля 24 тысяч даляраў і моцна збіваюць закладніка.
Выданне The Times Of India паведамляе пра маладога чалавека са штата Харыяна па імені Сону (Sonu), якога, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі. Ён змог датэлефанавацца да сваякоў і патлумачыў сітуацыю. Выкрадальнікі патрабуюць выкуп 2 млн рупій (каля 24 тысяч даляраў). Звярнуў увагу на публікацыю Reform.news.
Па словах членаў сям'і, выкрадальнікі далі па відэасувязі пагаварыць з Сону, а затым адабралі ў яго тэлефон і запатрабавалі выкуп. Спачатку сваякі выплацілі каля 400 тысяч рупій (каля 5 тысяч даляраў), на 11 ліпеня выкрадальнікі зноў з імі звязаліся і запатрабавалі суму ў 5 разоў большую.
Паводле версіі брата Сону, Кармджыта, малады чалавек накіроўваўся да сваёй жонкі і дзіцяці ў Партугалію, калі яго выкралі і павезлі ў Беларусь.
«Мой брат, яго жонка і мой пляменнік (па матчынай лініі) з'ехалі з Індыі ў Партугалію 22 верасня 2022 года і здолелі дабрацца да Сербіі. Аднак майму брату Сону прыйшлося вярнуцца па нейкай прычыне. Тым часам яго жонка нарадзіла там дзіця, пасля чаго мой брат хацеў сустрэцца з жонкай і дзіцем, якія нядаўна паляцелі. Але яго выкраў там хтосьці, хто запатрабаваў 2 млн рупій за яго вызваленне.
Яны моцна збіваюць яго, робячы нам відэазванкі. Мы не можам заплаціць гэтую суму, таму індыйскі ўрад павінен умяшацца ў гэтае пытанне», — дадаў брат выкрадзенага.
На праблему звярнуў увагу мясцовы палітык Рандзіп Сурджэвала. У сваім блогу ў X ён звярнуўся да прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі з просьбай умяшацца.
हरियाणा प्रदेश में बेरोजगारी के भयंकर आलम का सच और दर्दनाक कहानी
— Randeep Singh Surjewala (@rssurjewala) July 12, 2024
जमीन बेचकर लाखों युवा विदेश जाने को मजबूर,
युवाओं की पीड़ा और उनके साथ हो रहे अत्याचार से,
मोदी व नायब की भाजपा सरकारें बन बैठी अनजान!
धमतान साहिब, नरवाना, (जींद) का एक बेबस व लाचार युवा, जो आज रूस मौत के साए… pic.twitter.com/8ckGv7YzXK
Каментары