Днём 12 ліпеня пад коламі фуры на тэрыторыі прадпрыемства ў Бабруйску загінуў кіроўца-дальнабошчык, паведамляе Следчы камітэт.
Пасля загрузкі цягача работнікі праводзілі кантрольную праверку перад выездам у рэйс. Адзін з мужчын дастаў з-пад колаў прычэпа супрацьадкатныя прыстасаванні, пасля чаго фура, якая стаяла з невялікім ухілам, пакацілася.
Кіроўца спрабаваў спыніць аўтамабіль, але замест таго трапіў пад колы. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.
Паводле папярэдняй інфармацыі, фура не была пастаўленая на стаяначны тормаз.
Каментары