Берлусконі называюць адной з самых супярэчлівых фігур сучаснай гісторыі Італіі.
Галоўны аэрапорт Мілана будзе перайменаваны ў гонар былога прэм'ер-міністра Італіі і бізнэс-магната Сільвіа Берлусконі, паведаміў у пятніцу міністр транспарту Матэа Сальвіні, піша Reuters.com.
Берлусконі, які памёр у мінулым годзе ва ўзросце 86 гадоў, узначальваў чатыры ўрады на чале сваёй правацэнтрысцкай партыі «За Італію» і быў адной з самых супярэчлівых фігур сучаснасці ў Італіі.
Выступаючы на канферэнцыі на поўдні Італіі, Сальвіні заявіў, што ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ўхваліла запыт рэгіёну Ламбардыя, размешчанага вакол Мілана, аб перайменаванні аэрапорта Мальпенса ў гонар Берлусконі, які быў родам з фінансавай сталіцы краіны.
Каментары