Спорт2

«Я ўпершыню сутыкнулася з такой сурʼёзнай траўмай». Сабаленка можа зняцца з Уімблдона

Трэцяя ракетка свету з Беларусі Арына Сабаленка распавяла пра траўму пляча, з-за якой яна можа зняцца з Уімблдона, які стартуе 1 ліпеня.

 Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard

«Я называю гэта проста траўмай пляча — але гэта праблема з вялікай круглай цягліцай. Гэта вельмі рэдкая і спецыфічная траўма. Я вельмі засмучаная», — кажа Сабаленка. 

Паводле яе слоў, цяпер у яе вялікія праблемы з падачай — яна адчувае моцны боль.

«Мы праходзілі МРТ, рабілі ўсё — шмат лячыліся і аднаўляліся. Я ўпершыню ў карʼеры сутыкнулася з такой сурʼёзнай траўмай і зараз праходжу шмат праз што. Апошні месяц атрымаўся для мяне вельмі цяжкім. Гэтулькі розных праблем са здароўем. Вельмі нялёгка захоўваць пазітыў, пры гэтым усведамляючы, што адбываецца ў рэальнасці. Але як чалавек, які апошнія месяцы змагаецца з рознымі відамі болю, я не губляю надзею», — сказала яна. 

Раней у Берліне Сабаленка ўпершыню ў карʼеры не дайграла матч, зняўшыся падчас гульні.

Каментары2

  • Тэніс вялікі
    30.06.2024
    Меней трэба скакаць з жанатымі мужыкамі па курортах.
  • Ёсік
    30.06.2024
    Згарэла на працы. Арына, не адновішся, бо траўма сур'ёзная. Сыходзь, раджай дзіцё, і атрымлівай асалоду ад жыцьця. Праклён ад зьнявечанага народа, даражэнькая, ён такі, не адразу, праз час, але дасягае сваёй мэты.

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус заплаціў 80 еўра за хуткі пераход мяжы. Ні грошай, ні хуткага перасячэння

Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту1

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта3

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс2

Краіну накрыла непагадзь ФОТА1

Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»10

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →