На «Беларусь-1» назвалі рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе недальнабачным
«Яшчэ адных Гульняў у кар'еры ў яе можа не быць».
У перадачы «Арэна» на тэлеканале «Беларусь 1» вядоўца Станіслаў Ліпскі раскрытыкаваў рашэнне Арыны Сабаленкі, якая вырашыла адмовіцца ад выступлення на Алімпіядзе ў Парыжы, піша «Прессбол».
— Камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта робіць усё, каб нашы і расійскія атлеты выглядалі ў Парыжы максімальна незаўважна. Але, на жаль, хапае недальнабачных рашэнняў і ад саміх спартоўцаў. Арына Сабаленка вось заявіла, што змена пакрыццяў кортаў пашкодзіць яе здароўю. Магчыма, так і ёсць, але графік у першай ракеткі свету Ігі Швентэк не менш напружаны, а яна сваю радзіму прадставіць. Як ведаць, можа, яшчэ адной Алімпіяды ў жыцці нашай наймацнейшай тэнісісткі і не будзе…
Пра рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Парыжы, якая стартуе амаль роўна праз месяц, стала вядома на мінулым тыдні.
Удзельнічаць у Гульнях будзе Вікторыя Азаранка, якая на Алімпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе выйграла бронзу ў індывідуальным разрадзе і золата з Максімам Мірным у міксце. Больш беларускія тэнісісты медалёў на Алімпіядах не выйгравалі, напрыклад, у Токіа-2021 Сабаленка вылецела ў першым раўндзе.
Арына Сабаленка прапусціць Алімпіяду ў Парыжы
Чаму Арына Сабаленка адмовілася выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы?
Сабаленка знялася з турніру ў Берліне з-за праблем са здароўем
Жонка новага бойфрэнда Арыны Сабаленкі падала на развод
Арына Сабаленка пасля вылету з «Ралан Гарос» паляцела адпачываць у Грэцыю з бойфрэндам-мільянерам
Каментары
Наша Нива, погуглите на досуге кто такая Наталья Зверева и не позорьтесь больше так