Усяго патроху11

Вёску ў Белавежскай пушчы наведаў вельмі рэдкі жук. Што за ён і чым адметны?

Рэдкія віды жывых істот часам можна сустрэць проста ў сябе на парозе. Так, супрацоўнік навуковага аддзела Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Уладзімір Каплінскі аднойчы раніцай знайшоў у сябе дома ў Камянюках Камянецкага раёна даволі буйнога масіўнага жука, які аказаўся экзэмплярам рэдкага жука-пустэльніка (Osmoderma barnabita), пішуць на сайце Белавежскай пушчы.

У самой Белавежскай пушчы хапае месцаў, у якіх гэты від можа жыць — гэта і высокаўзроставыя дубровы, і проста старыя дубы ды ліпы ў пушчанскіх вёсках. Ён тут сустракаецца нават у старых дуплістых пладовых дрэвах. Аднак самога жука можна ўбачыць нячаста, паколькі ён вядзе вельмі затоены лад жыцця, за што і атрымаў сваю назву.

Пустэльнік — адзін з найбольшых жукоў у Еўропе. Памеры дарослага жука перавышаюць 3 см, а лічынкі — больш за 7 см. у цэлым гэта досыць рэдкі ў Еўропе прадстаўнік сямейства пласцінчатавусых жукоў, да якіх таксама адносяцца і ўсім вядомыя хрушчы, бранзоўкі і гнаевікі.

Гэты від не толькі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, але таксама ахоўваецца ў многіх іншых краінах Еўропы. Жукі і лічынкі жывуць у дуплах буйных лісцевых дрэў. Іхняя рэдкасць звязаная з тым, што людзі часта высякаюць старыя дуплістыя дрэвы.

Акрамя таго, гэтыя жукі досыць марудлівыя і слаба перамяшчаюцца, не вельмі аддаляючыся ад родных дрэў, хоць часам і лётаюць цёплымі вечарамі. Толькі каля 15% жукоў пакідаюць бацькоўскае дрэва, на якім яны развіваліся.

Самцы вядуць больш утоены лад жыцця, таму на адкрытым паветры можна часцей сустрэць самак. У гэтых жукоў, у адрозненне ад многіх іншых насякомых, самкі шукаюць самцоў, а не наадварот.

Самцы вылучаюць моцна пахкі ферамон для прыцягнення самак. Адным людзям яго пах нагадвае сунічны ці абрыкосавы водар, іншым — пах скуры, а некаторыя наогул лічаць яго непрыемным. Але адно можна адзначыць дакладна: нават чалавек здольны яго ўлоўліваць на адлегласці да 30 метраў. А самкі пачуюць значна далей.

Па паху шукаць пустэльнікаў навучыліся і іх ворагі, напрыклад, шчаўкун іржава-чырвоны (Elater ferrugineus). Ягоныя лічынкі сілкуюцца лічынкамі пустэльнікаў. Лічынкі жывуць у трухлявых дрэвах. Яны сілкуюцца парахнёй і грыбніцамі, якія на ёй развіваюцца. Жывым дрэвам яны не шкодзяць. Пры гэтым, абмяжоўваючы развіццё грыбоў, яны, наадварот, запавольваюць рост дупла. Дарослыя асобіны практычна не харчуюцца.

Жукоў можна сустрэць на адкрытым паветры з мая па верасень, аднак часцей за ўсё ў сярэдзіне лета.

Лічынкі развіваюцца 3-4 гады, а дарослыя жукі жывуць значна менш: самцы — усяго 2-3 тыдні, самкі да 3 месяцаў. Іх асноўная функцыя — гэта размнажэнне і рассяленне, а ў лічынак — рост і набор пажыўных запасаў для дарослай стадыі.

Белавежская пушча — асноўны еўрапейскі рэзерват жывых арганізмаў, звязаных са старымі дрэвамі і мёртвай драўнінай. У ёй знайшлі прытулак дзясяткі відаў, якія сталі рэдкімі або зніклі ў раўніннай Еўропе.

Каментары1

  • Žvir
    30.06.2024
    Cikava. Liubliu takija artykuły. I jość ža vo liudzi, jakija zajmajucca kazurkami dy ich vyvučeņniem prafesyjna, dy pryśviačajuć hetaj spravie žyćcio. Pavažaju.

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне64

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так5

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла11

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне64

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →