Свет26

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны

Два ключавыя дарадцы Дональда Трампа падалі яму план спынення вайны Расіі ва Украіне, калі ён пераможа на прэзідэнцкіх выбарах, піша Reuters.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку ў верасні 2019 года. Фота: Evan Vucci / AP

План распрацоўвалі Кіт Келаг і Фрэд Фляйц, якія займалі пасады кіраўнікоў апарата Савета нацыянальнай бяспекі Трампа падчас яго прэзідэнцтва ў 2017-2021 гадах. 

План прадугледжвае, што ў выпадку абрання прэзідэнтам ЗША Трамп можа спыніць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне, калі тая адмовіцца ад мірных перамоваў, а Маскву папярэдзяць, што любая адмова ад перамоваў прывядзе да ўзмацнення падтрымкі Кіева. 

«Мы гаворым украінцам: «Вы павінны сесці за стол перамоваў, і калі вы не сядзеце за стол перамоваў, падтрымка з боку Злучаных Штатаў спыніцца. А Пуціну вы кажаце: «Ён павінен сесці за стол перамоваў, а калі вы не сядзеце за стол, то мы дамо ўкраінцам усё неабходнае, каб забіць вас на полі бою», — распавёў Келаг. 

Згодна з іх прапановай, Маскву таксама можна было б прымусіць сесці за стол перамоваў, адклаўшы на працяглы час абяцанне сяброўства Украіны ў НАТА. 

Фляйц сказаў, што Украіне не трэба фармальна саступаць тэрыторыю Расіі згодна з іх планам. Аднак, паводле яго слоў, Украіна наўрад ці зможа аднавіць кантроль над усёй сваёй тэрыторыяй у бліжэйшай перспектыве. 

Па словах Келага і Фляйца, для дасягнення працяглага міру ва Украіне патрэбны дадатковыя гарантыі бяспекі для Украіны. Фляйц дадаў, што «ўзбраенне Украіны да зубоў», верагодна, будзе ключавым элементам гэтага. 

Фляйц расказаў, што Трамп азнаёміўся з іх стратэгіяй і адрэагаваў на яе станоўча. 

«Я не сцвярджаю, што ён пагадзіўся з ёй ці пагадзіўся з кожным словам, але мы былі рады атрымаць зваротную сувязь», — сказаў ён. 

Аднак прадстаўнік Трампа Стывен Чунг заявіў, што афіцыйнымі варта лічыць толькі заявы, зробленыя самім экс-прэзідэнтам або ўпаўнаважанымі членамі яго перадвыбарнай кампаніі. 

У СМІ раней зʼяўляліся паведамленні, што Трамп нібыта хоча падштурхоўваць Украіну да тэрытарыяльных саступак РФ для спынення вайны. 

Сам Трамп часта выхваляўся тым, што мог бы дамовіцца аб мірным пагадненні паміж Расіяй і Украінай на працягу 24 гадзін, калі стане прэзідэнтам. Але ён неаднаразова адмаўляўся публічна ўдакладніць, як ён змог бы гэта зрабіць.

Каментары26

  • Сакавік
    25.06.2024
    Іх геніяльны план...
  • Так
    25.06.2024
    З улікам шматлікіх артыкулаў, хутчэй за ўсё, калі б гаворка была пра іншага кандыдата, апанента, у загалоўку была б цытатат пра "ўзбраенне Украіны да зубоў" ( ͡° ͜ʖ ͡°)
  • Кастусь
    25.06.2024
    это хоть похоже на план. А то у Байдена и такого нету

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус заплаціў 80 еўра за хуткі пераход мяжы. Ні грошай, ні хуткага перасячэння

Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту1

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта3

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс2

Краіну накрыла непагадзь ФОТА1

Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»10

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →