«Думаў, што здрадзіла». У Мастах муж ледзь не задушыў жонку, якая вярнулася з санаторыя
Па вяртанні яна сама папрасіла мужа пачысціць тэлефон. І тут пачалося.
У санаторыях 49-гадовая жанчына адпачывала рэгулярна. Напярэдадні вярнулася з чарговай паездкі. Без задняй думкі яна папрасіла мужа пачысціць тэлефон.
Мужчыну зацікавілі фатаграфіі. На адной з іх яго жонка была з іншым мужчынам. Гэтага было дастаткова.
Муж прыдумаў гісторыю кахання і абвінаваціў жонку ў здрадзе. Потым схапіў за шыю і стаў душыць.
«Усё гэта ўбачылі дзеці. Яны патэлефанавалі сваякам, тыя выклікалі міліцыю», — паведаміў міліцэйскі тэлеграм-канал.
Мужчыну затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.
Каментары
Ён ужо яе душыў, а не пагражаў задушыць.
Па харошаму гэтага вар'ята гадоў на 10 мінімум ізаляваць трэба.