Спорт22

Кіліян Мбапэ зламаў нос падчас матчу з Аўстрыяй ФОТАФАКТ

Форвард, якому прадракалі званне найлепшага бамбардзіра турніру, можа не згуляць у наступных паядынках або будзе выходзіць на поле ў масцы.

Кіліян Мбапэ зламаў нос падчас матчу з Аўстрыяй. Фота: Alessandra Tarantino / AP

На чэмпіянатах Еўропы экс-форвард ПСЖ пакуль не забівае, тады як на двух чэмпіянатах свету ў яго 14 мячоў, у тым ліку восем на мінулым у тым ліку тры ў фінале з Аргенцінай.

Учора дзякуючы прастрэлу Кіліяна Максімільян Вебэр зрэзаў мяч у свае вароты.

На 85-й хвіліне Мбапэ спрабаваў галавой замкнуць падачу Грызмана са штрафнога, але выпадкова ўрэзаўся носам у плячо Дансо. 

Француз каля двух хвілін ляжаў на газоне, яго нос быў разбіты ў кроў, а футболка была запэцканая.

Мбапэ рваўся на поле: ён без дазволу галоўнага арбітра выйшаў на газон і атрымаў жоўтую картку. Потым зноў ухапіўся за нос і канчаткова пакінуў поле.

Форвард, якому прадракалі званне найлепшага бамбардзіра турніру, можа не згуляць у наступных паядынках, або, хутчэй за ўсё, будзе выходзіць на поле ў масцы.

Наступны матч Францыя згуляе ў пятніцу супраць Нідэрландаў, абедзве каманды выйгралі ў першым туры.

Каментары2

  • Иегова
    18.06.2024
    Хлеб и зрелище. Белые люди смотрят на шоу черных. А в это время российские убийцы убивают на украинской земле, лукашистские убийцы убивают белорусов. Чудны дела твои, Сатана.
  • Род
    18.06.2024
    Иегова, другія тож забойцы, але пра іх ты забыўся, ілжывы ліцэмер.

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →