Магутны выбух адбыўся пад горадам Шабекіна Белгарадскай вобласці. Як мяркуюць мясцовыя каналы, на горад магла ўпасці расійская авіябомба. Шэраг іншых тэлеграм-каналаў пісалі пра гукі касетных боепрыпасаў.
Папярэдне, выбух адбыўся ў раёне вёскі Цітаўка.
У жыхароў Шабекіна выбуховай хваляй вырвала аконныя рамы і выбіла шыбы, паведамляюць мясцовыя каналы.
Расійскія планіровачныя авіябомбы нярэдка падаюць на іх уласнай тэрыторыі. Толькі за апошнія тры месяцы ў Белгарадскай вобласці ўпалі як мінімум 93 такія боепрыпасы.
Каментары