Вайна13

Прычынай абвалу дома ў Белгарадзе была расійская авіябомба ці зенітная ракета 

Па выбітых шыбах, характары разбурэння гаражоў ды іншых руйнаванняў відаць, што выбуховая хваля ішла з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

Ратавальнікі разбіраюць руіны на месцы абвала шматпавярховіка ў Белгарадзе. Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі

Абвальванне пад'езда ў дзесяціпавярховым жылым доме ў Белгарадзе магло адбыцца ў выніку пападання расійскай зенітнай ракеты або падзення авіяцыйнай бомбы. Да такой высновы прыйшлі даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT).

Паводле яго слоў, па выбітых шыбах, характары разбурэння гаражоў ды іншых руйнаванняў відаць, што выбуховая хваля ішла з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Што стралялі з расійскага боку. «Таму ў нас толькі дзве версіі: альбо гэта расейская зенітная ракета ад комплексу супрацьпаветранай абароны, якая дала збой і пасля пуску паляцела ўніз — такое бывае, альбо гэта чарговы прыклад, калі ў авіябомбы, пушчанай з расейскага самалёта, не раскрыліся крылы, і яна чарговым разам упала на Белгарад», — адзначыў заснавальнік CIT Руслан Левіеў.

На карысць другой версіі, паводле яго слоў, кажа тое, што ў момант трагедыі ўкраінскія тэлеграм-каналы паведамлялі аб ужыванні авіябомбаў па Харкаўскай вобласці. Таксама заснавальнік CIT назваў «абсалютна неймаверным», што расейская СПА магла такім чынам перахапіць украінскую ракету, што яна заляцела за дом, развярнулася ў паветры і паляцела назад, трапіўшы па паўночна-ўсходнім баку будынка.

Тое, што па шматпавярховіку ў Белгарадзе трапіла зенітная ракета, выглядае больш імаверным, згаджаецца вайсковы эксперт Юрый Фёдараў. «Калі б туды ўпала вялікая бомба, больш за 100 кг выбухоўкі, там былі б значна больш моцныя пашкоджанні. А вось боегалоўка зенітнай ракеты — гэта падобна да праўды», — сказаў эксперт. Ён дадаў, што ўсе астатнія размовы — гэта «спробы перакласці адказнасць з адных плячэй на іншыя», цытуе яго The Moscow Times.

Каментары13

  • Пуцін і фсб зноў пачалі ўзрываць расейскія дамы
    13.05.2024
    выбуховая хваля ішла з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ў выніку пападання расійскай зенітнай ракеты або падзення расійскай авіяцыйнай бомбы. Што і выклікала абвальванне пад'езда ў дзесяціпавярховым жылым доме ў Белгарадзе”. Пуцін і фсб зноў пачалі прымяняць тактыку ўзрывання расейскіх дамоў. Хаця тут няма чаму здзіўляцца, тое ж самае яны рабілі ў 90х і пачатку 2000х, працягваюць рабіць і цяпер. Ім ні шкада ні ўласных грамадзян, ні тым болей жыцці ўкраінцаў ці беларусаў. Кошт жыцця на Расеі роўны нулю. Так было стагоддзямі таму, так застаецца і цяпер, гісторыя арды і ее падыходы не мяняюцца. 
  • Common sense
    13.05.2024
    Я не спец,но мне кажется,что там по дому ничего не попало. Упало рядом,но ввиду большой мощности взрыва дом разрушился. Скорее всего бомба с УМПК.
  • Білградскі
    13.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?8

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Сёння ясна, што ў габрэяў у Францыі няма будучыні». Галоўны рабін Парыжа заклікаў габрэяў зʼязджаць з Францыі3

У Полацку з'явіўся прыгожы мурал з Усяславам Чарадзеем ФОТА

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II13

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду4

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?8

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →