Украінскі вайсковы самалёт упершыню нанёс прамы ўдар па цэлі на тэрыторыі Расіі. Пра гэта расказала ананімная крыніца Sky News ва ўкраінскай арміі.
9 чэрвеня ўкраінскі самалёт пацэліў у камандны пункт расійскай арміі ў Белгарадскай вобласці. Які тып боепрыпасаў выкарыстоўваўся пры атацы, пакуль невядома.
«Хоць ацэнка нанесенай шкоды ўсё яшчэ праводзіцца, гэта пацверджана як прамое траплянне. Гэта першы боепрыпас УСУ, дастаўлены з паветра па цэлі на тэрыторыі Расіі», — расказала крыніца.
Украіна шматразова атакавала цэлі на тэрыторыі Расіі беспілотнікамі, аднак атака з самалёта зроблена ўпершыню.
Каментары