Каханне і сэкс1414

Хакеіст Дзмітрый Мялешка, чыя жонка Надзея памерла ад анкалогіі, выклаў фота з сябрамі — і атрымаў хвалю папрокаў

Дзмітрый Мелешка, былы хакеіст беларускай зборнай і ўдавец папулярнай блогеркі Надзеі Мелешка, апублікаваў фота з сустрэчы з сябрамі. Не ўсім падпісчыкам спадабалася, што мужчына паклаў руку на плячо дзяўчыны побач. У адказ той запосціў яшчэ адзін здымак.

Звычайна Дзмітрый не вельмі актыўна публікуе фотаздымкі на сваёй старонцы ў інстаграме. Адзін з апошніх з’явіўся ў верасні мінулага года — у дзень, калі са смерці яго жонкі Надзеі прайшло роўна паўгода. Ён тады напісаў: «Час спыніўся. Цябе няма побач паўгода, але ты заўсёды ў нашых сэрцах… Кахаем і памятаем цябе, наша родная, мілая Надзея».

А некалькі дзён таму былы хакеіст вырашыў падзяліцца сваім добрым вечарам у кампаніі сяброў. На фота чатыры мужчыны і чатыры жанчыны — можа скласціся ўражанне, што ўсе прыйшлі парамі. У каментарыях на Дзмітрыя абрынулася хваля народнага абурэння. Шмат хто палічыў, што для ўдаўца яшчэ рана дэманстраваць новыя адносіны.

Дзмітрый Мялешка з сябрамі. Фота з яго інстаграма

Сам Дзмітрый ніяк не стаў тлумачыць сваім падпісчыкам сітуацыю. Але ў хуткім часе выклаў у інстаграм новае фота — на ім мужчына стаіць на беразе возера, абняўшыся з той самай дзяўчынай. Пад ім дыскусія наконт таго, калі варта пачынаць будаваць асабістае жыццё пасля смерці жонкі, працягнулася яшчэ больш актыўна. Але ж другі здымак набраў нават на 5 тысяч больш лайкаў, чым першы.

Фота з інстаграма Дзмітрыя

Нагадаем: у студзені 2020 года ў Надзеі Мялешкі выявілі рак грудзей трэцяй стадыі. У ліпені таго ж года хвароба ў блогеркі перайшла ў стадыю рэмісіі. Але ў сакавіку 2021-га Надзея паведаміла, што хвароба вярнулася, дактары знайшлі ў яе метастазы ў печані.

Жанчына працягвала сваё лячэнне ў Германіі, куды пераехала з сям'ёй. Яна запусціла дабрачынны фонд у падтрымку анкахворых. Пра сваё змаганне з анкалогіяй Надзея распавядала ў інстаграме — на яе старонку было падпісана каля паўмільёна чалавек. Жанчына напісала кнігу, прысвечаную гэтай барацьбе, але патрымаць у руках першы надрукаваны экзэмпляр не паспела. Кніга «Раніца надыходзіць заўсёды» стала ў Беларусі бэстсэлерам.

Як кажуць сябры Дзмітрыя, пасля смерці Надзеі ён вярнуўся разам з двума сынамі ў Беларусь.

Каментары14

  • Улад
    03.06.2024
    Не разумею, як можна лезці, а тым больш з папрокамі, у асабістае жыццё дарослага незнаёмага чалавека.
  • Моралист
    03.06.2024
    А что ж вы её пошли читать?))
  • Жыве Беларусь
    03.06.2024
    Траўр доўжыцца ад старажытнасці 30 ці 40 дзён, пасля трох месяцаў нашыя продкі гралі новае вяселле. Усё правільна чалавек робіць, кахання яму! А людзям добры напамін, нельга сябе хаваць у труну раней за час...

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі1

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА1

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі5

У Шуміліне за «экстрэмізм» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення мясцовай бальніцы

Па сеціве паляцела навіна пра атаку дронаў на Мазырскі НПЗ. Гэта фэйк2

Супрацоўнік «Беларуськалія» даў сыну, які нарадзіўся 26 студзеня, імя Лука7

Нямецкая эканоміка паламалася, а «плана Б» ні ў кога няма22

Белы дом адмяніў указ аб замарожванні федэральных грантаў

Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міф пра звычкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць