Грамадства11

Да выбараў у Каардынацыйную раду дапусцілі 12 спісаў

Выбарчая камісія дазволіла ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду 12-ці спісам кандыдатаў, паведаміла прэс-служба Каардынацыйнай рады.

Да выбараў дапусцілі наступныя спісы:

1. «Салідарнасць» — 21 чалавек на чале з прадстаўніком групы хрысціянскіх дэмакратаў Георгіем Дзмітруком і в. а. старшыні партыі «Народная грамада» Яўгенам Вільскім.

2. «Воля» — 20 чалавек на чале з намеснікам камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком.

3. «Еўрапейскі выбар» — 34 чалавекі на чале з палітычным дарадцам Святланы Ціханоўскай Аляксандрам Дабравольскім. 

4. «Наша справа» — 14 чалавек на чале з палітолагам Розай Турарбекавай.

5. «Закон і правапарадак» — 20 чалавек на чале з кіраўніком арганізацыі ByPol Аляксандрам Азаравым.

6. «Голас дыяспар — адзінства па-над межамі» — 13 чалавек на чале з лідаркай беларускай дыяспары ў Сан-Францыска Надзеяй Нортан.

7. «Незалежныя беларусы» — 17 чалавек на чале з відэаблогерам Максімам Шабуцкім.

8. «Блок Пракоп’ева-Ягорава» — 34 чалавекі на чале з былым рэстаратарам Вадзімам Пракоп’евым і цяперашнім кіраўніком Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым.

9. «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 46 чалавек на чале з намеснікам кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўлам Латушкам і ягоным намеснікам па кадравых пытаннях, лідарам Руху «За свабоду» Юрасём Губарэвічам.

10. «Хопіць баяцца!» — 14 чалавек на чале з відэаблогеркай Таццянай Мартынавай.

11. «Краіна для жыцця» — 17 чалавек на чале з кіраўніком аднайменнага грамадскага руху Віталем Савюком.

12. «Моладзевы наступ» — 15 чалавек на чале з актывісткай «Моладзевага блока» Лізаветай Пракопчык.

У рэгістрацыі было адмоўлена толькі аднаму спісу — «За годнасць беларусак» на чале з кіраўніком віленскага аддзялення «Руху беларускіх нацыяналістаў» Яраславам Грыгор'евым.

Выбары ў Каардынацыйную раду маюць пачацца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня. Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання запланаванае на 15 чэрвеня.

Каментары1

  • Вася
    25.04.2024
    А чаму беларусак не дапусцілі? Дзе камень Грыгор'ева?

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам25

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

У Белым доме пачалі абмяркоўваць закрыццё USAID як незалежнага агенцтва12

Зноў калапс на мяжы: уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзін2

У краме цукеркі прадаваліся па 0 рублёў3

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк44

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам25

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць