Грамадства2525

Што за забягалаўка з беларускай кухняй, дзе пад ногі кліентаў паклалі сцягі Украіны, Польшчы і ЗША?

У сацсетках завірусіўся ролік з «беларускім кафэ». На ўваходзе ў яго ляжаць сцягі Украіны, Польшчы, ЗША і Вялікабрытаніі з надпісамі «Вытры ногі». Прапаганда ў захапленні, але дзе ж тая забягалаўка насамрэч знаходзіцца?

«Спыніліся паесці ў беларускім кафэ. Прыгажуны! — хваліць мужчына ў відэа. — Кафэ «Славяначка» — брава, рабяты!»

@tawowladimir #кафевбелорусь #БелорусьРоссия #белорусыкрасавцы ♬ Originalton - TaWo

У акаўнце мужчына сябе апісаў як рускага, які жыве ў Германіі. 

У каментарах многія сталі сумнявацца: няўжо ў Беларусі гаспадары кафэ на такое пайшлі б? І мелі рацыю ў сваіх сумневах.

Кафэ, дзе спыніўся мужчына, знаходзіцца ў Расіі — каля аэрапорта «Дамадзедава», недалёка ад Масквы. Гэта кафэ беларускай кухні. Праўда, называецца яно «Сябры».

Тое самае кафэ каля «Дамадзедава». На гэтых здымках бачныя сцягі на ўваходзе. Фота тут і далей: «Яндэкс Карты»

@nashanivanews У забягалаўцы з беларускай кухняй выціраюць ногі аб сцягі Украіны, Польшчы і ЗША. Дзе гэта так? #беларусь #польша #украина #патриоты #патриотизм #белорусскаякухня #дранік #драники #россияне #жывебеларусь #флагукраины ♬ Ukraine - Mariia Yaremak

Каментары25

  • Янка
    31.03.2024
    Гаспадар кафэ - аніякі не беларус, а звычайны калабарант, які эксплуатуе два галоўных комплекса расейскіх Z-ватнікаў - паталагічную нянавісць да захаду (бо самі нічога дасягнуць не здольныя) і шавінісцкі падыход да ўсходнеславянскіх народаў, як да нейкай сялянскай галіны расейцаў з бутафорскай самаідэнтыфікацыяй у выглядзе строяў.
  • дочка Максима Дизайнера
    01.04.2024
    забягалаўка? рыгалаўка
  • Спадар
    01.04.2024
    серыял "РАБСИЯ И РАБСИЯНЕ" падоужваецца...

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне12

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

Цапкала разаслаў па усім Еўрасаюзе скаргі на Ціханоўскую і іншых стваральнікаў пашпарта Новай Беларусі42

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне12

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →