Каханне і сэкс1313

51-гадовая актрыса Кэмеран Дыяс нарадзіла другое дзіця

Першынец у пары з'явіўся, калі зорцы Галівуда было 47 гадоў.

Wikimedia Commons

 Аб нараджэнні хлопчыка Дыяс і выканаўца Бэнджы Медэн паведамілі ў сацсетках:

«Мы рады аб'явіць пра нараджэнне нашага сына Кардынала Мэдэна. Ён надзвычайны, і мы ўсе так шчаслівыя, што ён тут! Для бяспекі і прыватнасці дзіцяці мы не будзем выкладваць фатаграфіі, але ён вельмі мілы. Пасылаем шмат любові ад нашай сям'і вашай. З найлепшымі пажаданнямі і добрым днём», — напісала Кэмеран Дыяс у інстаграме.

Радасную навіну акторка суправадзіла малюнкам і словамі «Маленькая птушка нашаптала мне».

Інстаграм Кэмеран Дыяс

«Завесці сям'ю ў маладосці … гэта як і ўсё астатняе ў маладосці: ты проста робіш гэта. А ў маім узросце гэта свядомы выбар. І гэта патрабуе вялікай працы», — прызнавалася зорка ў адным з інтэрв'ю.

Чатыры гады таму ў Кэмеран і Бенджы з'явілася дачка Рэдыкс.

Каментары13

  • NeedtoFindMyself
    26.03.2024
    Добры пачатак, але ж у woke Hollywood і карпарацый шмат грошай. Так што яны яшчэ будуць прамываць мазгі фемінізмам пакуль не павыміраем.
  • Kotya
    26.03.2024
    47+47, якая ваша справа лезці да чужых жанчын у матку?
    • 47+47
      26.03.2024
      Kotya, я тлумачу варыянты. Многія маладыя жанчыны не ведаюць, што іх чакае, калі яны прапусцяць прыродныя дзетародныя тэрміны, калі зачацце адбываецца натуральным шляхам. Чытаюць такія артыкулы, што нехта нарадзіў першынца ў 47 гадоў і не ведаюць, што за гэтым стаіць: якое дарагое і балючае лячэнне і колькі грошаў гэта каштуе.
      Калі жанчына робіць свядомы выбар ісці на такія пакуты ў крэсле гінеколага-рэпрадуктолага замест атрымання натуральнага задавальнення ад зачацця ў прыродныя тэрміны з каханым чалавекам, гэта яе асабісты выбар.
      Але я думаю, што такіх жанчын, якія свядома робяць такі выбар, няма. Хутчэй яны падвяргаюцца прапагандзе ў смі, якая дурыць жанчын, што трэба да 40-50-ці гадоў адкладваць нараджэнне першага дзіцяці. Але ніхто ім не тлумачыць, якую цану ім давядзецца заплаціць за гэты падман.

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс13

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага10

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі1

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс13

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →