Свет10

«Капітуляцыя — гэта не мір». Генеральны сакратар НАТА заклікаў працягваць дапамагаць Украіне

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, выказаўся адносна таго, ці трэба Украіне цяпер пачынаць перамовы з Расіяй.

Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

«Капітуляцыя — гэта не мір. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пачаў гэтую вайну і можа скончыць яе сёння. Украіна не мае такой магчымасці», — сказаў Столтэнберг.

Таксама ён выступіў з заклікам да ўсіх саюзнікаў працягваць аказваць Украіне вайсковую падтрымку.

«Мы павінны працягваць умацоўваць Украіну, каб паказаць прэзідэнту Пуціну, што ён не атрымае жаданага на полі бою. Мы павінны сесці і дамовіцца пра рашэнне, пры якім Украіна будзе прызнаная як незалежная краіна», — заявіў Столтэнберг.

Некаторыя ўкраінскія СМІ бачаць у гэтай заяве адказ Папу Рымскаму Францішку, які напярэдадні заклікаў Кіеў «весці перамовы, пакуль сітуацыя не пагоршылася».

Выступ Францішка ўжо выклікаў хвалю крытыкі на Захадзе. Сярод палітыкаў, якія асудзілі яго выказванне, была, напрыклад, міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак. «Я думаю, некаторыя рэчы можна зразумець, толькі калі ўбачыць іх на ўласныя вочы», — сказала яна. І дадала, што калі Украіна і яе саюзнікі «не праявяць сілу цяпер, міру не будзе». 

Каментары10

  • класіку ведаць трэба
    11.03.2024
    Дрэнны мір лепш добрай вайны.
  • Мір гэта не капітуляцыя
    11.03.2024
    Нейкае спаборніцтва ў тупым красамоўстве
  • Чытач
    11.03.2024
    класіку ведаць трэба, так перадайце гэту “класіку” ў крэмль.

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно7

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Усе навіны →
Усе навіны

У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%2

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

Праваабаронцам дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю1

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае6

У Брытаніі мяняецца ўлада ўпершыню за 14 гадоў. Чым абярнуцца выбары для Украіны і Еўропы?4

У Казахстане Беларусь афіцыйна стала членам ШАС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно7

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Галоўнае
Усе навіны →