Аэрапорт Мінск шукае «таемных пасажыраў» для маніторынгу сваіх паслуг
З 1 сакавіка 2024 года Нацыянальны аэрапорт Мінск запускае праграму маніторынгу якасці паслуг «Таемны пасажыр». У аэрапорце спадзяюцца, што такая зваротная сувязь дапаможа атрымаць больш звестак пра пажаданні пасажыраў і аператыўна паляпшаць якасць абслугоўвання.
Каб стаць «таемным пасажырам», трэба запоўніць адмысловую заяўку, а потым рабіць справаздачы пра палёты.
Першыя і найбольш актыўныя ўдзельнікі праграмы «Таемны пасажыр», а таксама ўдзельнікі, якія падрыхтавалі самыя інфарматыўныя справаздачы, атрымаюць сертыфікаты на бясплатнае абслугоўванне ў бізнэс-зале аэрапорта на пэўны перыяд.
Каментары