Грамадства5

«Усяго за 20 еўра я дапамагу «забыцца» знойдзеную інфармацыю». З'явілася махлярская схема ці правакацыя, магчымая толькі ў Беларусі

Пра незвычайныя паведамленні, якія атрымліваюць беларусы ў Варшаве, напісала выданне Most. Але ёсць звесткі пра тое, што такія самыя прыходзяць і беларусам у Беларусі.

Паведамленні прыходзяць людзям на электронную пошту, але аўтар звяртаецца да атрымальнікаў па іх ніку і ID у інстаграме. Тэксты ўсіх атрыманых паведамленняў супадаюць, а вось імёны, якімі прадставіліся адпраўнікі, адрозніваюцца. У адным выпадку называюцца Уладзімірам, у іншым — Мікалаем.

Аўтар паведамлення прапануе пералічыць яму 20 еўра ў абмен на тое, што ён «забудзе» пра актыўнасць людзей у «экстрэмісцкіх» групах.

«Вымушаны паведаміць, што ў вас могуць узнікнуць праблемы з законам. Канкрэтна ў вашым выпадку справа будзе распачатая паводле артыкула 361-4 КК РБ «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Я разумею, што такое пакаранне, як пяць гадоў турмы, не адпавядае цяжару вашай віны.

Таму прапаную сваю дапамогу: усяго толькі за 20 еўра я дапамагу «забыцца» знойдзеную інфармацыю», — гаворыцца ў лісце.

Далей ідзе спасылка, па якой можна атрымаць інструкцыю.

«На жаль, часу на роздум у вас няшмат. Інакш праграма аўтаматычна перадасць даныя пра вашу актыўнасць у праваахоўныя органы РБ. Загадзя папярэджваю, што выдаляць і закрываць сваю старонку позна: уся інфармацыя пра вашу актыўнасць з 2020 года ўжо даўно сабраная і знаходзіцца ў маёй базе», — піша аўтар паведамлення.

Калі за гэтым стаяць звычайныя махляры, то схема для іх, трэба сказаць, практычна не нясе рызыкі. Калі нехта з перастрашаных беларусаў на гэты развод павядзецца і пералічыць грошы, то, зразумеўшы сваю памылку, у міліцыю пісаць заяву яўна ніхто не будзе — сабе даражэй. 

Нельга, аднак, выключаць і магчымасці свядомай правакацыі з боку сілавікоў. Калі чалавек, які на гэта клюне, пачне пераводзіць кудысьці грошы за маўчанне, то гэта могуць патэнцыйна патрактаваць як прызнанне віны. І чалавек, хочучы выбавіцца з бяды, наадварот, сам яе на сябе накліча. 

Каментары5

  • Лузер-бот
    15.02.2024
    Лухта на незразумелай мове, так яны грошай у Беларусі не заробяць.
  • Рэакцыя беларуса
    15.02.2024
    на наступны дзень ужо ў Польшчы.
  • Жан
    15.02.2024
    Так гэта ж губашлепікі і рассылаць з надзеяй, што хтосьці прызнае віну ад страху. Іх почырк

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Віцебску1

Рашэнне аб ануляванні ДНЖ у Літве больш не прыпыняецца пры абскарджанні ў судзе. Чалавек мусіць выехаць з краіны6

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны6

Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст, які адкрываецца сёння

Лейбарысты ўпэўнена перамагаюць на выбарах у Брытаніі

«Светлы, Божы чалавек». Чаму ўлады накінуліся на святара Юхневіча з Шуміліна3

Рыжанкоў: Бачыў, нехта там пісаў пра нейкія правы чалавека. У ААН да Беларусі прэтэнзій няма14

УЕФА дыскваліфікуе турэцкага абаронцу за нацыяналістычны жэст на Еўра-20241

Польскія турысты на «машыне Фунціка» праехаліся па Беларусі і расхвалілі яе на ўсе лады. Што ім так спадабалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Галоўнае
Усе навіны →